Кацярына Сныціна
Кацярына Сныціна (2 верасьня 1985 (39 гадоў), Вусьць-Каменагорск, Казаская ССР) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазыцыі лёгкага форварду за турэцкі баскетбольны клюб «Хатай Беледзіе» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы.
Кацярына Сныціна | ||
«Хатай Беледзіе (Турцыя)» — №6 | ||
Пазыцыя: | Лёгкі форвард | |
Рост: | 188 см | |
Вага: | 76 кг | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Нарадзілася: | 2 верасьня 1985 (39 гадоў) | |
Школа: | ДЮСШ «Гарызонт» | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Мэдалі | ||
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Бронза | Італія-2007 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЕйныя бацькі (маці родам з Казахстану, бацька — з Беларусі) пазнаёміліся на баскетбольнай пляцоўцы ў Кішінёве. З 7 год Каця пачала займацца ў спартовай сэкцыі ў свайго бацькі, пасьля — у менскай ДЮСШ «Гарызонт». Першы матч у чэмпіянаце Беларусі правяла, калі вучылася ў 9 клясе, а ў 15 год яна ўжо ў складзе прафэсійнага клюбу «Гарызонт», зь якім выйграе чэмпіянат, «срэбраныя» і «бронзавыя» мэдалі нацыянальнае першынства[1].
У 17 гадоў зьяжджае ў Францыю, ў клюб падэлітнага дывізіёну «ЖБК Кале», дзе дапамагае камандзе выйсьці ў найвышэйшы дывізіён. Пасьля заканчэньня сэзону атрымала запрашэньне ад маскоўскага «Дынама» і зьяжджае ў Расею.
У траўні 2015 году падпісала кантракт з турэцкім клюбам «Хатай Беледзіе»[2].
Дасягненьні
рэдагавацьВыступала за Беларускую зборную на Чэмпіянаце Эўропы 2007 у Італіі, дзе нашая каманда заняла 3 месца.
Гуляла ў складзе беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2008 у Пэкіне і Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Роман Орловский. (2009-11-30) Екатерина Снытина: Невозможное – возможно Персоны, Профессиональный спорт. Журнал «Планета Баскетбол». Праверана 2013-07-01 г. Архіўная копія ад 2013-07-10 г.
- ^ Кацярына Сныціна будзе гуляць за турэцкі «Хатай Беледзіе», Народная Воля, 21.05.2015