Жаночая зборная Беларусі па баскетболе

нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Беларусь

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе.

'

Flag of Belarus.svg

Асноўныя зьвесткі
Рэйтынг ФІБА 12-ы
Чалец ФІБА з 1992
Рэгіён ФІБА Эўропа
Фэдэрацыя БФБ
Трэнэр Натальля Трафімава
Алімпійскія гульні
Удзелаў 2
Мэдалёў
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 2
Мэдалёў
Чэмпіянаты Эўропы
Удзелаў 6
Мэдалёў Med 3.png Бронза: 2007
Форма
Kit body redsides.png
Сьветлая швэдра
Kit shorts.png
Камандныя колеры
Сьветлая
Kit body greensides.png
Цёмная швэдра
Kit shorts.png
Камандныя колеры
Цёмная
Спасылкі
[Каманда на сайце БФБ Вэб-старонка]
(абнаўленьне: 2017)

ГісторыяРэдагаваць

Першы афіцыйны міжнародны матч зборная Беларусі правяла 14 траўня 1993 году ў румынскім Арадзе ў межах кваліфікацыйнага турніру Эўрабаскет-1995 і прайграла яго саперніцам з Харватыі зь лікам 74:78. Заняўшы па выніках трохдзённага турніру 3-е месца ў сваёй групе, беларускі не змаглі прабіцца ў чэлендж-раўнд кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы і пазмагацца за пуцёўку ў фінальную стадыю кантынэнтальнага першынства.

У траўні 1997 году ў Хэльсынкі беларуская каманда пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага ўпершыню пасьпяхова прайшла першую стадыю кантынэнтальнага адбору, але на Эўрабаскет-1999 усё ж не трапіла, прайграўшы наступным годзе ў Брно зборным Чэхіі, Босьнія і Герцагавіны ды Нямеччыны.

Наступная спроба прабіцца ў эліту зноў была няўдалай. У апошні дзень кваліфікацыйнага турніру ў Стара-Загора беларуская каманда ў вочнай дуэлі аспрэчвала пуцёўку ў чэлендж-раўнд з гаспадынямі паркету — зборнай Баўгарыі. Пасьля першай паловы матчу беларускі вялі з розьніцай у 5 ачкоў, але нечакана ў залі згасла сьвятло і, 15-хвілінная паўза ў сувязі з гэтым, некалькі зьбіла іх пераможны тэмп. Саступіўшы зь лікам 81:82, беларуская дружына згубіла шанец патрапіць на Эўрабаскет-2001.

ДасягненьніРэдагаваць

Алімпійскія гульніРэдагаваць

  • 2008 — 6-е месца.

Склад: Натальля Ануфрыенка, Настасься Верамеенка, Вікторыя Гасьпер, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Тацяна Ліхтаровіч, Натальля Марчанка, Вольга Масіленэнэ, Вольга Падабед, Кацярына Сныціна, Тацяна Троіна, Натальля Трафімава.

  • 2016 — 9-е месца.

Склад: Настасься Верамеенка, Вольга Зюзькова, Алена Леўчанка, Тацяна Ліхтаровіч, Марыя Папова, Юлія Рыцікава, Кацярына Сныціна, Тацяна Троіна, Натальля Трафімава, Аляксандра Тарасава, Марыя Філончык, Ліндсэй Гардынг.

СкладРэдагаваць

Заяўка на чэмпіянат Эўропы 2017 году.
Пазыцыя Імя Рост Дата нараджэньня Клюб
6 Ф Кацярына Сныціна (капітан) 188 см 2 верасьня 1985   Хатай
7 А Юлія Рыцікава 180 см 8 верасьня 1986   Гарызонт
8 А Тацяна Ліхтаровіч 178 см 29 сакавіка 1988   Д’ер
9 А Вольга Зюзькова 172 см 14 чэрвеня 1983   Гоптранс-Сырэнас
13 Ф Марыя Папова 189 см 13 ліпеня 1994   Галатасарай
14 Ф Марыя Філончык 188 см 10 студзеня 1992   Волагда-Чэваката
15 Ц Марына Крэс 193 см 23 жніўня 1980   Гарызонт
19 А Алёна Голубева 179 см 4 красавіка 1994   Алімпія
20 А Александрыя Бэнтлі 173 см 27 кастрычніка 1990   Adana ASKİ SK
21 Ц Вікторыя Гаспэр 192 см 9 студзеня 1988   Цмокі-Менск
23 Ф Яніна Інкіна 187 см 16 кастрычніка 1997   SPC
25 Ф Марына Івашчанка 190 см 8 лістапада 1993   Энэргія

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць