Жыровіцкі манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. / 53.0143583; 25.3444361Каардынаты: 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. / 53.0143583; 25.3444361
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Тып стаўрапігіяльны
Першае згадваньне 1587
Дата заснаваньня XVI стагодзьдзе
Рэліквіі і сьвятыні Жыровіцкі абраз Маці Божай
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт zhirovichi-monastery.by
Жыровіцкі манастыр на мапе Беларусі
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр на Вікісховішчы

Манасты́р Прачы́стай Багаро́дзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Саборнай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, віленскага барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Жыровіцкага Прачысьценскага манастыра складаецца з Богаяўленскай, Крыжаўзьвіжанскай, Прачысьценскай саборнай і драўлянай Юраўскай цэркваў, званіцы, сэмінарыі, жылых карпусоў і гаспадарчых пабудоваў з садам.

Галоўная сьвятыня — цудоўны абраз Маці Божай, яе сьвята адзначаецца ў дзень зьяўленьня абраза — 7/20 траўня. Да XIX ст. у манастыры захоўвалася Жыровіцкае Эвангельле, рукапісны помнік XV ст.

Гісторыя Рэдагаваць

 
Абраз Маці Божай Жыровіцкай

Вялікае Княства Літоўскае Рэдагаваць

Манастыр ў Жыровічах заснавалі ў XVI ст.[1] на месцы, дзе, паводле паданьня, у 1470 годзе цудоўным чынам зьявіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. На месцы зьяўленьня абраза ўладальнік Жыровічаў падскарбі А. Солтан збудаваў драўляную царкву, а каля 1560 году адзін зь яго нашчадкаў пачаў будаваць мураваную царкву. Пад 1587 годам ўпершыню ўпамінаецца мужчынскі манастыр.

У 1609 годзе манастыр прыняў Унію. У 1613 годзе ён перайшоў да базылянаў, першым ігуменам у гэты пэрыяд стаў Язафат Кунцэвіч. Намаганьнямі базылянаў тут збудавалі вялікі манастырскі комплекс з мураваных цэркваў барокавай архітэктуры. У XVII—XVIII стагодзьдзях манастыр быў духоўным і адміністрацыйным цэнтрам літоўскіх уніятаў. У 1730 годзе пры дзясятках тысячаў каталікоў бізантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудоўны абраз Маці Божай з Жыровіцкага манастыра ўрачыста каранавалі залатымі папскімі каронамі, а Маці Божую Жыровіцкую абвясьцілі апякункай і заступніцай Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі Рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзейнічаць як уніяцкі. У 1810—1828 гадох манастыр быў рэзыдэнцыяй Берасьцейскай уніяцкай япархіі, у 1828—1839 гадох — Літоўскай уніяцкай япархіі. У 1828 годзе пры манастыры адкрылася Літоўская духоўная сэмінарыя, пераўтвораная ў 1845 годзе ў духоўную вучэльню.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынкі манастыра ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Манахаў, якія адмовіліся перайсьці пад юрысдыкцыю Масквы, мітрапаліт Ёсіф Сямашка выслаў у адмыслова прызначаныя манастыры, у тым ліку па-за межамі беларускіх земляў.

Найноўшы час Рэдагаваць

У міжваенны час манастыр працягваў дзейнічаць у юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, тым часам царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа знахозілася ў карыстаньні рыма-каталікоў. У 1934 годзе ўлады Польскай Рэспублікі разьмясьцілі ў частцы манастыра сельскагаспадарчую школу.

У 1945 годзе ў манастыры пачалі дзейнічаць пастарскія курсы, пераўтвораныя ў 1947 годзе ў Менскую духоўную сэмінарыю. За Хрушчовым у 1963 годзе яе зачынілі.

У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэньне манастыра. У 1989 годзе, па 26-гадовым перапынку, аднавіла працу Менская духоўная сэмінарыя.

Галерэя Рэдагаваць

Гістарычная графіка Рэдагаваць

Гістарычныя здымкі Рэдагаваць

Сучасныя здымкі Рэдагаваць

Заўвагі Рэдагаваць

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі, таксама вядомы пад назвай «Манастыр Успеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Усьпенскі манастыр» (рас. Монастырь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский монастырь)

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Ярашэвіч А. Жыровіцкі Успенскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 632.

Літаратура Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537