Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Крыжаўзьвіжанская царква
Крыжаўзьвіжанская царква
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д. / 53.015° пн. ш. 25.34722° у. д. / 53.015; 25.34722Каардынаты: 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д. / 53.015° пн. ш. 25.34722° у. д. / 53.015; 25.34722
Архітэктурны стыль Ракако
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Commons-logo.svg Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVIII ст. у Жыровічах. Знаходзіцца ўва ўсходняй частцы комплексу Прачысьценскага манастыра, на ўзвышшы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

ГісторыяРэдагаваць

Царкву збудавалі ў 1769 годзе як сымбаль Галготы.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) царква працягвала дзейнічаць. Аднак па скасаваньні Берасьцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта адназальная базыліка, з званіцай над уваходам, без вылучэньня апсыды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасьцю і лёгкасьцю 3-яруснай кампазыцыі. Плаўны пераход ярусаў забясьпечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка зь фігурным купалам-баняй. Падобная меншага памеру вежачка ўпрыгожвае алтарную частку.

Унутры царква перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках і асьвятляецца бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапэта. Шматпрыступкавыя (28 прыступак) аднамаршавыя сходы займаюць палову будынка. Раней яны мелі ілюзорны працяг на пэрспэктыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сьцяны, што пашырала прастору інтэр’еру[1].

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычная графікаРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

Сучасныя здымкіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537

  Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў