Званіца Жыровіцкага манастыра

Помнік сакральнай архітэктуры
Званіца Жыровіцкага манастыра
Званіца Жыровіцкага манастыра
Званіца Жыровіцкага манастыра
Краіна Беларусь
Мястэчка Жыровічы
Каардынаты 53°00′52.73″ пн. ш. 25°20′34.51″ у. д. / 53.0146472° пн. ш. 25.3429194° у. д. / 53.0146472; 25.3429194Каардынаты: 53°00′52.73″ пн. ш. 25°20′34.51″ у. д. / 53.0146472° пн. ш. 25.3429194° у. д. / 53.0146472; 25.3429194
Званіца Жыровіцкага манастыра на мапе Беларусі
Званіца Жыровіцкага манастыра
Званіца Жыровіцкага манастыра
Званіца Жыровіцкага манастыра

Званіца Жыровіцкага манастыра — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка пад адрасам вуліца Саборная, 48Б, утварае на гэтай вуліцы пляц перад Прачысьценскім манастыром. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную вежу-званіцу ў Жыровічах збудавалі ў 1828 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак званіцы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта цэнтрычная, квадратная ў пляне 2-ярусная пабудова, завершаная паўсфэрычным купалам, аналягічным купалу Прачысьценскай саборнай царвы. Галоўны фасад дэкаруеццца накладным портыкам дарычнага ордэру з фрызам трыгліфаў. Бакавыя грані першага ярусу аздабляюцца глыбокімі філёнгамі, 4-гранны другі ярус — падвоенымі пілястрамі і карнізам з сухарыкамі[1].

Стаіць на адной плянавальнай восі з Прачысьценскай саборнай царквой і ўтварае пляц перад ёй[2].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Караткевіч В., Кулагін А. Помнікі Слоніма. — Менск, 1983.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.

Літаратура

рэдагаваць
  • Караткевіч В., Кулагін А. Помнікі Слоніма. — Менск, Навука і тэхніка, 1983.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-6302-61-7.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537