Жыгімонт Ваза

(Перанакіравана з «Жыгімонт III»)

Жыґімонт[1] III Ваза (швэдз. Sigismund Vasa, польск. Zygmunt III Waza; 20 чэрвеня 1566, Грыпсгольм у Швэцыі — 30 красавіка 1632, Варшава) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль швэдзкі (1592—1599, тытулярны кароль да 1632). Заснавальнік фактычнай дынастыі Вазаў у Рэчы Паспалітай, пляменьнік па кудзелі апошняга манарха краіны з роду Ягелонаў Жыгімонта ІІ Аўгуста (1548—1572).

Жыгімонт Ваза
швэдз. Sigismund Vasa
польск. Zygmunt III Waza
Žygimont Vaza. Жыгімонт Ваза.jpg
Жыгімонт Ваза. Невядомы мастак, XVI ст.
Кароль польскі
19 жніўня 1587 — 30 красавіка 1632
Каранацыя 27 сьнежня 1587
Папярэднік Стэфан Баторы
Наступнік Уладзіслаў Ваза
Вялікі князь літоўскі
19 жніўня 1587 — 30 красавіка 1632
Каранацыя 27 сьнежня 1587
Папярэднік Стэфан Баторы
Наступнік Уладзіслаў Ваза
Кароль Швэцыі
17 лістапада 1592 — 24 ліпеня 1599
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1566, Грыпсгольм
Памёр 30 красавіка 1632 (65 гадоў), Варшава
Дынастыя Вазы
Жонка Ганна Габсбург
Канстанцыя Габсбург
Бацька Юган III Ваза
Маці Кацярына Ягелонка
Подпіс Sigismundus III Rex - signature.png

Зьмест

БіяграфіяРэдагаваць

Сын караля Швэцыі Югана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога. 3 1568 году спадчыньнік швэдзкага стальцу.

Абраны каралём і вялікім князем на элекцыйным сойме 1587 году, пасьля сьмерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і гетмана вялікага кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максыміляна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад Вялікага Княства Літоўскага. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў Вялікім Княстве 28 студзеня 1588 году зацьвердзіў асабістым прывілеем новую рэдакцыю Статуту, на што ня меў фармальных паўнамоцтваў бяз згоды сойму.

Унутраная палітыкаРэдагаваць

Намагаўся аднавіць пазыцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасьцейскую унію 1596 году. Але мусіў спрыяць прыняцьцю пастановаў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных.

Паралельна гэтаму ў 1592 г. быў каранаваны як кароль Швэцыі, але праз пасьлядоўную пракаталіцкую палітыку імкліва нажыў апазыцыю ў краіне, дзе актыўна адбывалася Рэфармацыя. У выніку ў 1599 г. быў дэтранізаваны, хоць да самой сьмерці фармальна заставаўся каралём Швэцыі і перадаў гэты тытул сынам, Уладзіславу IV і Яну ІІ Казімеру (гл. ніжэй), што ў пэрспэктыве разам з прадаўжэньнем прэтэнзіяў Жыгімонта да швэдзкага стальцу спрычынілася ў тым ліку да сутыкненьняў са Швэцыяй за Інфлянты.

Збліжэньне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненьне большасьці шляхты. Кароль стварыў вакол сябе кола зь езуітаў, іншаземцаў і шэрагу магнатаў.

Намаганьні Жыгімонта Вазы ўвесьці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, перадачу стальцу ў спадчыну, спробы зьменшыць ролю паслоў соймавых выклікалі незадавальненьне шляхты, якія выліліся ў соймавы крызіс 1605—1607 гг. і Рокаш 1606—1608 гадоў пад кіраўніцтвам кракаўскага кашталяна Мікалая Зэбжыдоўскага і падчашага ВКЛ Януша Радзівіла. Пасьля разгрому каралеўскай арміяй пад кіраўніцтвам Янам Каралем Хадкевічам узброенных сіл ракашанаў у Гузаўскай бітве 1607 г. і супакаеньня Я. Радзівіла ў ВКЛ у чэрвені 1608 г. сойм 1609 г. пацьвердзіў шляхецкія вольнасьці, непарушнасьць абраньня караля і несупынную прысутнасьць сэнатараў дзеля кантролю за ягонымі дзеяньнямі.

Вонкавая палітыкаРэдагаваць

Арыентаваўся на Габсбургаў і Сьвятую Рымскую імпэрыю, што замацавалі два шлюбы з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй.

У 1592 годзе пасьля сьмерці Югана III заняў швэдзкі сталец. Палітыка аднаўленьня пазыцыяў каталіцкай царквы ў Швэцыі цалкам правалілася. У 1599 годзе швэдзкая пратэстанцкая групоўка скінула яго са стальцу і абрала рэгентам, а з 1604 году і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцьця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе швэдзкую карону, уцягнуўшы Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швэцыяй.

Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыцьцяўленьні аб’яднаньня Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка фэдэрацыі разам з Польшчай і Вялікім Княствам. Падтрымаў Ілжэдзьмітрыя І, Ілжэдзьмітрыя IІ, даваў ім дапамогу і дазволіў вэрбаваць войска ў Вялікім Княстве і Польшчы. Пасьля некаторых ваганьняў у 1610 г. пагадзіўся на наданьне свайму сыну, Уладзіславу IV, тытулу расейскага цара.

 
Каранацыйная харугва Жыгімонта Вазы

У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швэцыяй. Войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605 году, аднак скарыстаць посьпех з прычыны малалікасьці ня здолела, і вайна працягвалася. Пасьля запрашэньня царом Васілём Шуйскім у Маскоўшчыну швэдзкага корпусу дзеля барацьбы з войскамі Лжэдзьмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. У выніку паразы маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты са стальцу, маскоўскія баяры і месьцічы абвясьцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава[2].

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі супраць Чэхіі і Трансыльваніі, што выклікала несупынныя напады на Ўкраіну і поўдзень Польшчы хаўрусьнікаў Трансыльваніі крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска разьбілі туркі каля Цацоры. Але ў Бітвы пад Хоцінам 1621 году войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якой аднак не скарысталася.

Вынікі кіраваньняРэдагаваць

Зьнешнія і ўнутраныя палітычныя пляны Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай і зьмяншэньню яе ролі ў эўрапейскім палітычным жыцьці[3][4].

ГалерэяРэдагаваць

Папярэднік
Стэфан Баторы
Вялікі князь літоўскі
1587—1632
Наступнік
Уладзіслаў Ваза
Кароль польскі
1587—1632

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Жыгімонт III // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 379.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Жыгімонт III Ваза // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 629
  4. ^ Žyhimont III Vaza // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham— London, 1998. P. 227.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Жыгімонт Вазасховішча мультымэдыйных матэрыялаў