Грыпсгольм

замак у Швэцыі
Замак
Грыпсгольмскі замак
Gripsholms slott
Краіна Швэцыя
Месцазнаходжаньне Марыефрэд, камуна Стрэнгнэс, лэн Сёдэрманлянд
Каардынаты 59°15′22″ пн. ш. 17°13′09″ у. д. / 59.25611° пн. ш. 17.21917° у. д. / 59.25611; 17.21917Каардынаты: 59°15′22″ пн. ш. 17°13′09″ у. д. / 59.25611° пн. ш. 17.21917° у. д. / 59.25611; 17.21917
Архітэктурны стыль рэнэсанс
Аўтар праекту Хенрык фон Кёлен[d], Fredrik Nussdorffer[d] і Эрык Пальмстэт[d]
Будаўнік Гэнрык фон Кёлен, Фрэдрык Нусдорфэр
Заснавальнік Густаў Ваза
Дата заснаваньня 1537
Будаваньне 15371545 гады
Статус комплекс збудаваньняў у дзяржаўным рэестры[d][1]
Сайт Афіцыйны сайт
Грыпсгольмскі замак на мапе Швэцыі
Грыпсгольмскі замак
Грыпсгольмскі замак
Грыпсгольмскі замак
Грыпсгольмскі замак на Вікісховішчы

Грыпсгольм (па-швэдзку: Gripsholms slott) — замак у Марыефрэдзе (Швэцыя), разьмешчаны на востраве на возеры Мэлярэн.

Сваю назву замак атрымаў ад імя рыцара Бу Юнсана Грыпа, які заклаў яго каля 1380 году. У 1526 годзе замак перайшоў ва ўладаньне караля Густава Вазы, які разбурыў яго, а ў 1537 годзе пачаў на тым месцы ўзьвядзеньне новага замку. Кіраваў будаўніцтвам Гэнрык фон Кёлен.

Гравюра канца XVII — пачатку XVIII ст.
Літаграфія 1850 г.
Замак з боку ўваходу

У XVI стагодзьдзі тут былі зьняволены герцаг Юган і кароль Эрык XIV, а таксама Кацярына Ягелонка, у якой у замку нарадзіўся сын, які стаў пазьней каралём Жыгімонтам III.

У часы кіраваньня Карла IX (1604—1611) была ажыцьцёўлена паэтапная перабудова замку. У прыватнасьці, быў пабудаваны каралеўскі паверх з заляй прыёмаў, флігель Карла IX у прадзамкавым умацаваньні і адпачывальня герцага Карла, якая дайшла да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе.

Пасьля сьмерці Карла X Густава (1654—1660) замак у якасьці лэннага ўладаньня належаў яго ўдаве Гэдвізе Элеаноры. Пры ёй у замку былі праведзены новыя працы, падчас якіх, апроч іншага, быў збудаваны так званы флігель Каралевы. У 1708—1709 гадах былі перабудаваны верхнія паверхі замка.

Замкавая вежа
Трафейныя гарматы «Гальтэн» і «Суган»
Унутраны двор

Пасьля 1715 году Грыпсгольмскі замак на некаторы час перастаў выкарыстоўвацца ў якасьці каралеўскай рэзыдэнцыі. Некаторыя яго памяшканьні ў гэты пэрыяд былі адведзеныя пад турму, аднак у часы кіраваньня Густава III (1771—1792) ён ізноў перажыў росквіт. Тым часам былі пабудаваны будынкі для прыдворных і Грыпсгольмскі замкавы тэатар. У 1773 годзе каралева Сафія Магдалена арганізавала ў замку невялікі тэатар, а ў 1781 архітэктару Эрыку Пальмстэту было даручана ператварыць яго ў паўнавартасны прыдворны тэатар. Праз год ён быў гатовы. У ім была ўладкована новая сцэна з тэатральнымі мэханізмамі для зьмены дэкарацыяў.

У 1809 годзе ў Грыпсгольмскім замку падпісаў адрачэньне ад стальцу кароль Густаў IV Адольф.

Заснаванае ў 1889 годзе Грыпсгольмскае таварыства ў 1891—1899 гадах правяло паэтапную рэканструкцыю замку па рысунках архітэктара Фрэдрыка Лільеквіста. Яе мэтай было вызваленьне замку ад архітэктурных напластаваньняў XVII і XVIII стагодзьдзяў і вяртаньне яму рэнэсанснага выгляду. Пры рэалізацыі гэтага спрэчнага рашэньня да каралеўскіх пакояў быў надбудаваны трэці паверх. Перабудова падверглася рэзкай крытыцы, у тым ліку і з боку пісьменьніка Вэрнэра фон Гэйдэнстама.

У наш час у замку разьмяшчаецца музэй, часткай якога зьяўляецца і Швэдзкая дзяржаўная партрэтная галерэя зь яе 1400 партрэтамі выбітных швэдзкіх дзеячаў.

Літаратура рэдагаваць

  • Eriksson, Eva Den moderna stadens födelse: svensk arkitektur 1890—1920 (Ordfront, Stockholm: 1990) ISBN 91-7324-322-1
  • Strömbom, Sixten Gripsholm: slottet och dess samlingar 1537—1937 (Nordisk rotogravyr, Stockholm: 1937)
  • Tucholsky, Kurt «Schloss Gripsholm»

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць