Крыштап Казімер Белазор
Крыштап Казімер Белазор (? — 5 сакавіка 1687) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі (з 1683).
Герб «Вянява» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 5 сакавіка 1687 |
Род | Белазоры |
Бацькі | Казімер Караль Белазор Кацярына з Раецкіх |
Жонка | Ганна з Рудамінаў-Дусяцкіх Яна Альжбета з Ісайкоўкіх |
Дзеці | Алена з Белазораў[d] |
Трымаў Упіцкае (з 1676), Керсноўскае і Віштынецкае староствы.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Казімера Караля, ваяводы менскага, і Кацярыны з Раецкіх.
Займаў пасады ўпіцкага падстолія (з 1657), харунжага (з 1663), маршалка (з 1671). Быў каралеўскім палкоўнікам. Абіраўся паслом на соймы 1667 і 1674. У 1683 заснаваў кляштар дамініканаў у мястэчку Дунілавічы[1].
Першы раз ажаніўся з Ганнай Рудамінай-Дусяцкай, другі — зь Янай Альжбетай Ісайкоўкай. Нашчадкаў не пакінуў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4