Дуніла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Dunila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Duno + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дуніла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дуніла (Dunila) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытнага германскага імя Duno[1]. Іменная аснова дун- паходзіць ад стараісьляндзкага duni 'агонь'[2], стараангельскага dhunor, стараверхненямецкага donar 'гром'[3]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Dunfridus (Dun-fridus)[3], Dunigeldis (Duni-geldis)[2], Dunsuint (Dun-suint)[1].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Tunel (Tunil)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dunylowyczy dannyky (19 ліпеня 1473 году)[5]; Samuel Duniłowicz (1690 год)[6]; Duniłowicze (1744 год)[7].

Носьбіты

рэдагаваць

Дуніловічы[9] і Дуніловічы з Кульчыцкіх Стральбіцкія[10]літоўскія шляхецкія роды.

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Дунілавічы.

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 433.
  2. ^ а б Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 97.
  3. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 272.
  5. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 329.
  6. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 239.
  7. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  8. ^ Яўген Анішчанка, Рубежевичи имение в Новогрудском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 ліпеня 2015 г.
  9. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
  10. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты