Ясінаватая

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Ясінаватая[1] (па-ўкраінску: Ясинувата) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Ясінавацкага раёну (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецку. Насельніцтва — 35 701 чалавек (2014).

Ясінаватая
лац. Jasinavataja
укр. Ясинувата
Ясінаватая
Герб Ясінаватай Сьцяг Ясінаватай
Дата заснаваньня: 1872
Места з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Мэр: Аляксандар Русачэнка
Плошча: 19 км²
Вышыня: 257 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць:  35 701 чал.
шчыльнасьць: 1879 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 6236
Паштовыя індэксы: 86000—86015
КОАТУУ: 1415500000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 48°7′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.11667° пн. ш. 37.83333° у. д. / 48.11667; 37.83333Каардынаты: 48°7′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.11667° пн. ш. 37.83333° у. д. / 48.11667; 37.83333
Ясінаватая на мапе Ўкраіны
Ясінаватая
Ясінаватая
Ясінаватая
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://yasinovataya.org.ua/

Буйны чыгуначны вузел, прадпрыемствы па абслугоўваньні чыгуначнага транспарту.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Ясінаватая заснаваная ў 1872 року як прыстанцыйнае паселішча. На пачатку XX стагодзьдзя яно ператварылася ў значны чыгуначны вузел. У 1938 пасёлак Ясінаватая стаў местам раённага падпарадкаваньня. Пад час Другой сусьветнай вайны акупаваная нямецкімі войскамі, 7 верасьня 1943 места вызваленае савецкімі войскамі. У 1946 распачалося будаўніцтва машынабудаўнічага заводу, які выпусьціў першую прадукцыю ў наступным року.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

рэдагаваць
  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С. 37

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць