Сялідава
Сялідава — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчаны на рацэ Салёнай. Жыве ў ім 200 чалавек (Кастрычнік 2024). Вугляны завод, Завод жалезабэтонных вырабаў, асфальта-бэтонны завод, хлеба-булачня. Ёсьць каменнавугальныя шахты, кансэрвавы, малочны, цагельны заводы, але з-за вайны зачыненыя.
Сялідава лац. Sialidava | |||||
укр. Селидове | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1770 | ||||
Места з: | 1956 | ||||
Былыя назвы: | Сялідаўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Раён: | Чырвонаармейскі, але ў яго не ўваходзіць | ||||
Галава: | Віктар Рэмізаў | ||||
Плошча: | 10,8 км² | ||||
Вышыня: | 157 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | ▼ 23 989 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2221,2 чал./км² | ||||
нацыянальны склад: | расейцы, украінцы, беларусы | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-6237 | ||||
Паштовыя індэксы: | 85400—85480 | ||||
КОАТУУ: | 1413800000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°9′0″ пн. ш. 37°18′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 37.3° у. д.Каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 37°18′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 37.3° у. д. | ||||
Сялідава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://selidovo-rada.gov.ua/ |
Мінулае
рэдагавацьПаданьне аб заснаваньні
рэдагавацьГорад заснаваны ў 1770-1773. Па легендзе ў казакоў, якія перасяліліся з Запарожжа на Кубань пры пераправе праз раку Салёная зламаўся воз. Паколькі хутка знайсьці драўніну ў стэпе было праблематычна, а ўжо была позьняя восень яны вырашылі зазімаваць ў гэтым месцы, а потым засталіся даўжэй. Атамана (магчыма багатага зь іх) клікалі Сялід (магчыма гэта была мянушка, таму што імя не зусім ўкраінскае). У гонар яго і атрымала назву паселішча. Хутчэй за ўсё гэтыя казакі былі так званымі «грэчкасеямі», гэта значыць аселая часткай запарожцаў, складалі эканамічную аснову Сечы, жывучы на зімоўцы, маючы сем’і, гадуючы хлеб і жывёлу.
Разьвіцьцё
рэдагавацьВёска Сялідаўка была ўпершыню апісана ў Бахмуцкай правінцыйнай канцылярыі ў 1782 г . На месцы казацкае Займішча ля вытокаў ракі Салёнай, якая ўпадае ў Воўчую. Магчыма, яе заснаваў казак Сялід, як аб тым абвяшчае легенда. Старыя людзі распавядуць яшчэ й іншую гісторыю, быццам калісьці ўрадавым каморніка за яго працу паднесьлі сала, але яму гэтая аплата не спадабалася, ён ня прыняў яе. Тады і назваў сяло Салодаўка (сала-даваць). Гэтай легендзе тлумачыцца назва паселішча (да 1956 г.) — Сялідаўка.Па дадзеных на 1859 у скарбовым сяле Сялідаўка Бахмуцкага павету Екацярынаслаўскай губэрні пражывала 3618 чалавек (1798 мужчынскага полу і 1820 — жаночага), налічвалася 498 двароў, існавала праваслаўная царква і станавая кватэра, адбываліся 3 кірмашы на год. Па стане на 1886 год у былым дзяржаўным сяле Сялідаўка, сталіцы Сялідаўскае воласьці, пражывала 3640 чалавек, налічвалася 637 дваровых гаспадарак, дзе была праваслаўная царква, школа і 9 лавак, адбываліся 3 кірмашы на год.Па перапісу 1897 году колькасьць жыхароў узрасла да 5873 чалавек (2991 мужчынскага полу і 2882 — жаночага), зь якіх 5666 — праваслаўнай веры. У 1908 годзе ў вёсцы Сялідаўка разам зь вёскай Нова-Сялідаўка пражывала 7823 чалавека (3915 мужчынскага полу і 3908 — жаночага), налічвалася 1657 дваровых гаспадарак.
За незалежнасьць
рэдагавацьЛетам 1991 жыхары г. Сялідава сустракаюць патрыятычна-гістарычны асьветніцкі рэйд Народнага Руху Ўкраіны «казацкая шляхамі». У 1991 г .жыхары г . Сялідава гасьцінна прынялі лёсавызначальныя зьмены — аднаўленьне незалежнасьці Ўкраінскага дзяржавы. На Ўсеўкраінскім рэфэрэндуме 1991 Данеччына дала «За» незалежнасьць Украіны 83,90% галасоў.
Насельніцтва
рэдагавацьНародны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[2]
лічэбнасьць | частка, % | |
украінцы | 37 248 | 59,3 |
расейцы | 23 033 | 36,7 |
беларусы | 682 | 1,1 |
татары | 294 | 0,5 |
грэкі | 238 | 0,4 |
немцы | 131 | 0,2 |
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Енциклопедія українознавства : Словникова частина : в 11 т. / Наукове Товариство ім. Шевченка ; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк ; Львів : Молоде життя, 1954–2003.
- Петро Лаврів. Моя земля — земля моїх батьків. Донецьк, Український культурологічний центр, 1994.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСялідава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў