Дакуча́еўск (па-ўкраінску: Докучаєвськ) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, за 40 км на поўдзень ад Данецку. Раней было ў складзе Валнаваскага раёну. Места атрымала назву ад прыродазнаўцы Васіля Дакучаева. Насельніцтва — 24,4 тыс. чалавек (2006).

Дакучаеўск
укр. Докучаєвськ
Царква ў Дакучаеўску
Царква ў Дакучаеўску
Герб Дакучаеўску Сьцяг Дакучаеўску
Дата заснаваньня: 1912
Места з: 21 чэрвеня 1954
Былыя назвы: Далынтарама, Александрынка, Аленаўскія кар’еры
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Мэр: Ігар Скарбілін
Плошча: 11,9 км²
Вышыня: 135 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  23 733 чал. (2013)[1]
шчыльнасьць: 1994,37 чал./км² (2013)
нацыянальны склад: украінцы — 66,6%, расейцы — 28,2%, беларусы — 0,5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-6275
Паштовыя індэксы: 85740-85746
КОАТУУ: 1411600000
Нумарны знак: AH, КН / 05
Геаграфічныя каардынаты: 47°45′2.1″ пн. ш. 37°40′17.6″ у. д. / 47.750583° пн. ш. 37.671556° у. д. / 47.750583; 37.671556Каардынаты: 47°45′2.1″ пн. ш. 37°40′17.6″ у. д. / 47.750583° пн. ш. 37.671556° у. д. / 47.750583; 37.671556
Дакучаеўск на мапе Ўкраіны
Дакучаеўск
Дакучаеўск
Дакучаеўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Дакучаеўская меская рада

Заснаванае места ў 1912 року. На пачатку называлася Аленаўскія кар’еры. Статус места атрымала ў 1954 року. Заснаванае ў сувязі з разьвіцьцём здабычы вапны.

Насельніцтва

рэдагаваць

У 1939 г. тут жыло 9,2 тыс. асобаў, у 1959 г. — 16,8 тыс. асобаў, у 2011 г. — 23,726 тыс. асобаў. Падчас перапісу 2001 году ў месьце жыло 24 142 асобы, зь іх 27,32% сказалі, што для іх родная мова ўкраінская, 72,13% — расейская, 0,14% — армянская й грэцкая, 0,04% — беларуская, 0,03% — малдаўская й балгарская ды гагавуская[2].

Нацыянальны склад паводле перапісу 2001 року[3]

Нацыянальнасьць Колькасьць Частка, %
украінцы 16 665 66,6
расейцы 7053 28,2
грэкі 533 2,1
малдаване 240 1,0
беларусы 128 0,5

Прамысловасьць

рэдагаваць

Мае найбольшы ў Эўропе вапнадаламітны камбінат, аўтатранпартнае прадпрыемства.

Культура

рэдагаваць

Мае 6 школаў, палац культуры, зьвярынец, стадыён, 8 бібліятэк, лякарня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць