Харцыск

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Харцы́ск (па-ўкраінску: Харци́зьк) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Атрымала статус места ў 1938 годзе. Мае добраразьвітую прамысловасьць.

Харцыск
лац. Charcysk
укр. Харцизьк
Ібэрскі храм
Ібэрскі храм
Герб Харцыску Сьцяг Харцыску
Дата заснаваньня: 1869
Горад з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Мэр: Валеры Дубовы
Плошча: 19,3 км²
Вышыня: 216 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 57 860 чал.
шчыльнасьць: 2997,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовыя індэксы: 86700—86780
КОАТУУ: 1415000000
Геаграфічныя каардынаты: 48°2′0″ пн. ш. 38°9′0″ у. д. / 48.03333° пн. ш. 38.15° у. д. / 48.03333; 38.15Каардынаты: 48°2′0″ пн. ш. 38°9′0″ у. д. / 48.03333° пн. ш. 38.15° у. д. / 48.03333; 38.15
Харцыск на мапе Ўкраіны
Харцыск
Харцыск
Харцыск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Харцыская рада

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва на 2011 год — 60 016 асобаў. За 2010 год насельніцтва скарацілася на 594 чалавекі.[1]

Украінскую мову падчас перапісу 2001 року назвалі роднаю 16,3% насельніцтва.

Гістарычныя зьмены насельніцтва места (без найбліжэйшых сёлаў, што падпарадкоўваюцца мескае радзе Харцыску)[2]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 674 чалавекі
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 5100 чалавек; 1931 год — 8323 чалавекі; 1939 год — 13 622 чалавекі; 1959 год — 33 641 чалавек; 1970 год — 51 076 чалавек; 1979 год — 57 559 чалавек; 1981 год — 63 000 чалавек; 1989 год — 67 916 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 64 175 чалавек; 2005 год — 62 263 чалавекі; 2014 год — 58 641 чалавек

Нацыянальны склад насельніцтва Харцыску за 2001 год[3]

Нацыянальнасьць Колькасьць Частка, %
украінцы 59 615 52,4
расейцы 50 129 44,1
беларусы 1043 0,9
армяне 342 0,3
грэкі 321 0,3
грузіны 254 0,2

Назва места паходзіць ад татарскага слова «харцізі». Гэтым словам называлі зьбеглых сялянаў з Рэчы Паспалітае й Расеі, што сяліліся на мяжы паміж Татарскім царствам і Рэччу Паспалітаю-Расеею.

Захоп места Расеяй

рэдагаваць

13 красавіка 2014 року места Харцыск было захоплена прыхільнікамі далучэньня да Расеі.[4] 14 лістапада 2014 году Харцыск быў прызнаны Ўкраінай страчаным. Цяпер там пануюць улады т. зв. ДНР[5]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць