Жданаўка (Данецкая вобласьць)
Жда́наўка па-ўкраінску: Жда́нівка — места (з 1966 року) абласнога значэньня ў Данецкае вобласьці. Разьмешчанае ў сярэдзіне Данеччыны. Зараз пад уладаю Расеі-ДНР.
Жданаўка лац. Ždanaŭka | |||||
укр. Жданівка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1924 | ||||
Места з: | 1966 | ||||
Былая назва: | Новажданаўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Галава места: | Сяргей Мікалаевіч Ліцьвінаў | ||||
Плошча: | 2 км² | ||||
Вышыня: | 223 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▼ 12 301 чал. (2014)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 6150,5 чал./км² (2014) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы, расейцы, беларусы (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6176 | ||||
Паштовыя індэксы: | 86391—86396 | ||||
КОАТУУ: | 1412100000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°9′0″ пн. ш. 38°15′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 38.25° у. д.Каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 38°15′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 38.25° у. д. | ||||
Жданаўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://zhdanovka.info/ |
Мінулае
рэдагавацьЗаснаванае ў 1924 року. Да 1966 року — называлася Новажданаўка. З 1966 року — места з сучаснаю назваю. У 1954 року тут заклалі сучаснуюм вугляную здабычу.
16 жніўня 2014 року пад час вайны з Расеяй места было звольненае ад расейскага войска[2]. 17 жніўня 2014 року пад час пошукава-ўдарных дзеяў пры абстрэлі расейцаў ля Жданаўки загінуў украінскі ваяр 25-е брыгады. 21 верасьня 2014 року ўкраінскае войска было выбітае са Жданаўкі. Цяпер места пад уладаю Расеі-ДНР.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьЗаймае абшар 2 км², зі іх 72% пад забудоваю. На аднаго жыхара прыпадае 20 м² зялёных насаджэньняў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,2 °C, ліпеня +22 °C. За рок выпадае 500 мм ападкаў.
Насельніцтва на 5 сьнежня 2001 року. склала 13,7 тыс. асобаў, на пачатак 2004 року — 13,2 тыс. асобаў. Па-над 70% занятае ў народнай гаспадарцы і робяць у прамысловасьці. Асноўныя прадпрыемствы — вугляздабыча.
У месьцеі ёсьць храм Усьпеньня Божае Маці, стварюецца жаночы манастыр.
Жданаўцы падпарадкоўваецца мястэчку Альхоўка.
Насельніцтва
рэдагавацьЗа дадзенымі перапісу 2001 року насельніцтва места склала 13 266 асобаў, зь іх 10,94% вызначылі роднаю моваю украінскую, 88,05% — расейскую, 0,35% — армянскую, 0,29% — беларускую, 0,04% — малдаўскую, 0,02% — польскую і грэцкую мовы[3]. Насельніцтва места на 1 студзеня 2015 року — 13 061 чал. Колькасьць на пачатак року.
Рок | Колькасьць жыхароў[4] |
---|---|
1959[5] | 12512 |
1970[6] | 12109 |
1979[7] | 12833 |
1989[8] | 14433 |
1992 | 14700 |
1998 | 14100 |
2002[9] | 13688 |
2003 | 13425 |
2004 | 13181 |
2005 | 13082 |
2006 | 12906 |
2007 | 12830 |
2008 | 12723 |
2009 | 12609 |
2010 | 12583 |
2011 | 12522 |
2012 | 12500 |
2013 | 12352 |
2014 | 12301 |
2015 | 12237 |
Народны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[10]
Лічэбнасьць | Частка, % | |
украінцы | 6 950 | 48,3 |
расейцы | 6 820 | 47,4 |
беларусы | 201 | 1,4 |
Помнікі
рэдагавацьУ месьце на ўлікузнаходзіцца адзін помнік гісторыі—
№ пп | Ахоўная лічба | Назва помніка | Разьмяшчэньне помніка | Рок разьмяшчэньня | Аўтар | Рашэньне |
---|---|---|---|---|---|---|
1. | 646 | Брацкая магіла савецкіх воінаў Паўднёвага фронту. | Жданаўская м/р, м. Жданаўка, вул. Леніна. | 1970 р. | - | 5.09.1973 р. № 475 |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2014
- ^ http://espreso.tv/news/2014/08/16/ukrayinska_armiya_zvilnyla_misto_zhdanivku_na_donechchyni___poroshenko
- ^ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
- ^ Население городов и сел Украины
- ^ 15.01.1959
- ^ 15.01.1970
- ^ 17.01.1979
- ^ 12.01.1989
- ^ 05.12.2001
- ^ Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.