Кальміўс

рака ў Данецкай вобласьці Ўкраіны

Кальміўс (па-ўкраінску: Кальміус) — рака ва Ўкраіне, у Данецкай вобласьці. Даўжыня ракі 209 км, плошча воднага басэйну складае 5070 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвым схіле Данецкага кражу і ўпадае ў Азоўскае мора ў Марыюпалі. Нахіл ракі складае 0,91 м/км. Сярэдні сьцёк вады складае 8,25 м³/с каля мястэчка Сартана. На рацэ дзейнічае 4 вадасховішча. У верхнім і сярэднім цячэньні даліна Кальміўсу пераважна вузкая, глыбокая (да 60 м), разьдзеленая ярамі і бэлькамі, у ніжняй — схілы даліны спадзістыя, шырынёй 2,5 км і больш. Поплава ракі двухбаковая, у месцах звужэньня даліны — адсутнічае, шырыня поплавы ад 150 м да 2 км. Рэчышча, акрамя вярхоўя, зьвілістае, месцамі сустракаюцца парогі; шырыня яго ад 1-1,5 м да 70-80 м (нізоўі). У межах Данецку Кальміўс цячэ ў штучным рэчышчы шырынёй да 7 м. Глыбіня да 1,5-1,7 м.

Рака
Кальміўс

Кальміус
Вадасховішча ў Данецку
Вадасховішча ў Данецку
Агульныя зьвесткі
Выток каля вёскі Якаўлеўка ў Ясінавацкім раёне Данецкай вобласьці
Вышыня вытоку 222,7 м
Вусьце м. Марыюпаль, Азоўскае мора
Вышыня вусьця 0,4 м
Каардынаты вусьця 47°05′10″ пн. ш. 37°34′31″ у. д. / 47.08611° пн. ш. 37.57528° у. д. / 47.08611; 37.57528Каардынаты: 47°05′10″ пн. ш. 37°34′31″ у. д. / 47.08611° пн. ш. 37.57528° у. д. / 47.08611; 37.57528
Краіны басэйну Украіна (Данецкая вобласьць)
Вобласьці Данецкая вобласьць, Данецк і Марыюпаль
Даўжыня 209 км
Плошча басэйну 5070 км²
Нахіл воднай паверхні 0,91 м/км

Жыўленьне пераважна дажджавое і крынічнае. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, ускрываецца напрыканцы лютага. На рацэ стаяць такія месты, як Данецк і Марыюпаль. На рацэ разьвіваецца водны турызм, асабліва на парогавых участках.

Літаратура

рэдагаваць
  • Слюсарев А. А. Природа Донбаса. Научно-популярные очерки. Донецк, 1983.