Мар’інка
Мар’інка (па-ўкраінску: Мар’їнка) — былое места раённага значэньня ў Данецкае вобласьці Ўкраіны. Падпарадкоўвалася Мар’інскай раённай радзе. Знаходзілася ў сярэдзіне Данецкае вобласьці на рацэ Воўчая (прыток ракі Самара), вадазбору Дняпра.
Мар’інка | |
укр. Мар’їнка | |
Першыя згадкі: | 1844 |
Места з: | 1977 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Данецкая |
Раён: | Пакроўскі |
Плошча: | 2,3 км² |
Вышыня: | 152 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▼0 чал. (2023) |
шчыльнасьць: | |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +380-627(8) |
Паштовыя індэксы: | 85600—85602 |
Геаграфічныя каардынаты: | 47°56′31″ пн. ш. 37°30′13″ у. д. / 47.94194° пн. ш. 37.50361° у. д.Каардынаты: 47°56′31″ пн. ш. 37°30′13″ у. д. / 47.94194° пн. ш. 37.50361° у. д. |
Мар’інка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://mrsovet.gov.ua/marinskij_gorodskoj_sovet.html |
Па стане на сакавік 2023 году з-за поўнамаштабнага ўварваньня Маскоўшчыны людзей у гэтым месьце няма. Насельніцтва складае 0 чалавек. Дэ-факта, Мар’інкі больш не існуе, бо места цалкам разбуранае й ня мае жыхароў.
Мінулае
рэдагавацьМар’інка заснаваная ў 1840-х гадах. Большасьць насельніцтва прыйшло з Палтаўскае й Харкаўскае губэрняў (цяпер гэта Ўкраіна). Да 1859 году жыло 1316 чалавек у 220 дварах. У 1869 годзе адкрыта школа пры мясцовай царкве, а ў 1896 — земская вучэльня. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны ў Мар’інцы было 524 двары.
У пачатку 1930-х гадоў была праведзена калектывізацыя земляробчых гаспадарстваў, у 1932 годзе была створана машына-трактарная станцыя. У 1928 годзе ў Мар’інку быў пераведзены Настаўніцкі тэхнікум. У 1938 годзе Мар’інка была аднесена да мястэчка вясковага тыпу (нешта сярэдняе паміж вёскай і мястэчкам). Да 1941 году была праведзена электрыфікакцыя мястэчка. У ім рабілі дзьве сярэднія школы, клюб і бібліятэка. У 1977 годзе Мар’інка атрымала стан места.
Кароткае апісаньне
рэдагавацьМар’інка займала абшар 2,3 км², зь якіх 26% было забудавана. На аднаго жыхара прыпадала 50 м² зялёных пасадак. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6, ліпеня +21,6. За год выпадае 434 мм ападкаў.
Насельніцтва станам на красавік 2023 году складае 0 чалавек.
Вядомыя ўраджэнцы
рэдагаваць- Мікола Ўладзімерскі (нар. 1954 г. м. Мар’інка)— грамадзкі дзяяч, журналіст, майстар спорту па міжнародных шашках, шматразовы чэмпіён Крыму й Севастопалю.
- Васіль Марсюк (нар. 1938 г. м. Мар’інка) — паэт, публіцыст, аўтар, сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМар’інка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мар’їнка — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)