Лютэранскі збор (Гайцюнішкі)

лютэранскі храм у Гайцюнішках Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Капліца-пахавальня Нонхартаў»)
Капліца
Лютэранскі збор
Рэшткі капліцы
Рэшткі капліцы
Краіна Беларусь
Вёска Гайцюнішкі
Каардынаты 54°15′15.27″ пн. ш. 25°26′28.97″ у. д. / 54.2542417° пн. ш. 25.4413806° у. д. / 54.2542417; 25.4413806Каардынаты: 54°15′15.27″ пн. ш. 25°26′28.97″ у. д. / 54.2542417° пн. ш. 25.4413806° у. д. / 54.2542417; 25.4413806
Тып будынка Капліца-пахавальня
Архітэктурны стыль готыка, рэнэсанс[1][2] або барока[3]
Заснавальнік Зузана Нонхарт
Будаваньне 16131633 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 412Г000128
Стан руіны
Лютэранскі збор на мапе Беларусі
Лютэранскі збор
Лютэранскі збор
Лютэранскі збор
Лютэранскі збор на Вікісховішчы

Каплі́ца-пахава́льня Но́нхартаў — колішні лютэранскі збор у паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі (Вярэнаўскі раён Гарадзенскай вобласьці Беларусі). Помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Будаўніцтва цаглянага збору для лютэранскай парафіі пачаў у 1613 року уладальнік Гайцюнішак Пётар Нонхарт. Пра набажэнствы ў храме вядома прынамсі з 1624 року, калі тут адбылося пахаваньне Альжбэты Нарушэвіч[4]. Дабудаваны фундацыяй сёстраў-дачок Пятра Нонхарта ў 1633 року.

Збор доўгі час меў асобнага пастара, ці скарбніка. У XIX стагодзьдзі быў філіяй Віленскай лютэранскай парафіі[3].

Стаў сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазьней Шротэраў ды іншых пратэстанцкіх уладальнікаў Гайцюнішак (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн-Сакены)[3].

Разбураны за савецкім часам, калі ў доме-крэпасьці дзейнічала школа мэханізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоваў[3]. Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сьценаў.

Архітэктура

рэдагаваць

Прастакутны ў пляне будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб’ём быў накрыты вальмавым дахам. Сьцены прарэзаныя лучковымі ваконнымі праёмамі, завершаныя шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваныя магутнымі кантрафорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад ня меў шчыту, а над уваходам узвышалася вежачка-сыгнатурка. Тарэц алтарнай апсыды быў завершаны трыкутным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр’еры асноўны аб’ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі. У сутарэньнях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасьць мелі алтар і казальніца XVII стагодзьдзя[3].

  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986.
  2. ^ Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча / Кулагін А. М., Герасімовіч У. А.. — Мн.: Ураджай, 2001. — 184 с. — ISBN 978-985-04-0399-5
  3. ^ а б в г д Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  4. ^ Леанід Лаўрэш. Гайцюнішкі // Маладосць. — 2013. — № 2. — С. 114—118.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000128