Гавязна́ (з 1964 году — Вішняве́ц[1]) — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Гавязьнянкі. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 640 чалавек. Знаходзіцца за 17 км ад Стоўпцаў, на шашы Стоўпцы — Нясьвіж.

Гавязна
лац. Haviazna
Гавязна
Першыя згадкі: 1592
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Вішнявецкі
Вышыня: 173 м н. у. м.
Насельніцтва: 640 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
СААТА: 6254808006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 26°38′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 26.63333° у. д. / 53.41667; 26.63333Каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 26°38′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 26.63333° у. д. / 53.41667; 26.63333
Гавязна на мапе Беларусі ±
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гавязна — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Яна Прадцечы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.

Некаторыя дасьледнікі адзначаюць, што тапонім Гавязна ўзыходзіць ад балцкага 'гаіць'. Таксама імавернае паходжаньне ад зьніклай да нашага часу рэчкі Гавязьнянкі[2].

30 ліпеня 1964 году Гавязну ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР афіцыйна перайменавалі ў Вішнявец[3]. У 1992 годзе тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў часе экспэртызы высьветліла, што старажытная назва вёскі была адзінай на ўсю Беларусь і мела для краіны вялікую гістарычна-культурную каштоўнасьць[4]. Паводле старшыні камісіі Валянціны Лемцюговай:

  Былую назву як рэлікт, помнік духоўнай культуры трэба абавязкова вяртаць. А тое, што вёска знаходзіцца ў Нясьвіскай турыстычнай зоне, робіць аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці справай дзяржаўнай важнасьці.  

У 2006 годзе вяртаньне гістарычнай назвы абмяркоўвалася на мясцовым узроўні, аднак на той час ня здолела атрымаць дастатковай падтрымкі[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра двор Гавязна датуецца 1592 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні Нясьвіскага езуіцкага калегіюму[5]. Таксама вядома, што Ян Сямён Алелькавіч прадаў свой маёнтак Гавязну Мікалаю Радзівілу «Сіротку»[6]. У 1602 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» перадаў заможную сядзібу з ваколіцамі (170 валок зямлі) Нясьвіскаму жаночаму бэнэдыктынскаму кляштару.

Заснаваньне мястэчка Гавязна адбылося ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзі побач з аднайменнымі вёскай (цяпер Навапольцы) і маёнткам. У 1742 годзе бэнэдыктынкі збудавалі тут царкву Сьвятога Яна Прадцечы. На 1773 год у мястэчку было 17 двароў, у 1801 годзе — 19 двароў[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гавязна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце[8]. У 1845 годзе тут адкрылася расейская народная вучэльня, у якой у 1892/93 навучальным годзе займаліся 44 хлопчыкі, у 1905/06 — 110 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. Па скасаваньні уніі да 1850 году расейскія ўлады істотна перабудавалі царкву.

На 1861 год у Гавязьне было 18 двароў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам воласьці Слуцкага павету. У 1880 годзе тут было 20 двароў, існавалі валасная ўправа, плябанія і карчма, штогод праводзіўся кірмаш[7]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку быў 31 двор. На 1908 год — 25 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гавязну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Каплічка каля царквы

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гавязна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гавязьненскай воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[9]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Гавязна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 46 двароў. У 1928 годзе на тэрыторыі мястэчка існаваў млын[11].

У 1939 годзе Гавязна ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Стаўпецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 году Гавязна знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1970 год у вёсцы было 87 двароў, на 1992 год — 212, на 1996 год — 211. У 2000-я гады Гавязна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 138 чал.; 1880 год — 144 чал.; 1897 год — 215 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 216 чал.; 1921 год — 257 чал.; 1970 год — 307 чал.; 1992 год — 661 чал.; 1996 год — 681 чал.[12]; 1999 год — 684 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 640 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Царква да надбудовы новых купалоў-цыбулінаў

Славутасьці

рэдагаваць

У вёсцы знаходзіцца абэліск загінулым землякам у Другую сусьветную вайну

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Мясцовую барокавую царкву сьвятога Яна Прадцечы ў сваёй творчасьці апісаў паэт Уладзіслаў Сыракомля: «сярод ураджайных раўнінных палёў ляжыць мястэчка Гавязна з прыгожай мураванай царквой»[3].
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 459.
  2. ^ Сямашка В. (15 студзеня 2004) в. Гавязна — Менск. Радыё СвабодаПраверана 30 чэрвеня 2011 г.
  3. ^ а б Ляўковіч А. (17 лістапада 2005) Паміж Гавязной і Вішняўцом. ЗвяздаПраверана 30 чэрвеня 2011 г.
  4. ^ а б Загорская М. (8.02.2006) Праект "Беларусь — з любоўю". Газета «Салідарнасць»Праверана 31 студзеня 2012 г.
  5. ^ Говязно (Вишневец) — старинное имение несвижского духовенства (рас.)
  6. ^ Загорская М. Праект «Беларусь — з любоўю», «Салідарнасьць»
  7. ^ а б Шаблюк В. Вішнявец // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 343.
  8. ^ Jelski A. Howiezna // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. 170.
  9. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Nowogrodskie Wojewodztwo — Town Descriptions
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 241.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць