Ян Сямён Алелькавіч
(пам. 1592) сын Юрыя Юр’евіча Алелькавіча
Ян Сямён Алелькавіч (? — 9 сакавіка 1592) — грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Я. С. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб Пагоня Літоўская | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1559 |
Памёр | 9 сакавіка 1592[1] |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Юры Алелькавіч[1] Кацярына Тэнчынская[d][3] |
Дзеці | Н Алелькавіч[d][1] |
Біяграфія
рэдагавацьЗ княскага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Юрыя, разам зь якімі вандраваў эўрапейскімі ўнівэрсытэтамі[4]. Наведаў Балёньню, Рым. Перайшоў у каталіцтва.
У 1582 годзе пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Новае Места ў Слуцку, Капыль, Лішкаў ды іншыя. Прадаў свой маёнтак Гавязну Мікалаю Радзівілу «Сіротку»[5].
Пабраўся шлюбам з Соф’яй, дачкой ваяводы падольскага Мікалая Мялецкага[6]. Дзяцей не пакінуў. Быў апошнім з мужчынскай лініі роду.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 334.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 334–335.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 333–334.
- ^ Скеп’ян Н. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // Культура. № 47 (813), 24 лістапада 2007.
- ^ Марына Загорская, «Салідарнасьць». Праект «Беларусь — з любоўю»
- ^ Пазднякоў В. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4