Вітаўт (імя)

мужчынскае асабовае імя (Vytautas)

Вітаўт (Вітольт, Вітольд) — мужчынскае імя, зьвязанае з германскім імём Вітольд.

ПаходжаньнеРэдагаваць

Фармант -таўт- празь імя Монтаўт зьвязвае Вітаўта зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Таўцігерд зьвязвае Вітаўта зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]), а празь імя Контаўт — з германскім імём Конрад, пашыраным сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[3].

Разам з тым, існуе некалькі гіпотэзаў тлумачэньня імя Вітаўт, якія ўмоўна можна вызначыць як «хрысьціянскую», «летувіскую», «славянскую» і «германскую» (шырэй — «індаэўрапейскую»)[4].

Адна зь першых спробаў растлумачыць імя Вітаўт належыць лінгвісту Ўладзіславу Юргевічу. У сваёй працы, апублікаванай у 1883 годзе, ён прыводзіў памяншальную форму Віцюта, празь якую выводзіў Вітаўта ад хрысьціянскага імя Вікенці[5].

У летувіскай гістарычнай навуцы імёны вялікіх князёў літоўскіх называюць «старажытнымі летувіскімі імёнамі», хоць прытым прызнаюць, што іх цяжка патлумачыць з пункту гледжаньня летувіскай мовы[6]. Прычыну такой супярэчнасьці летувіскія дасьледнікі тлумачаць тым, што г.зв. «летувіскія» двухасноўныя імёны (у адрозьненьне ад аналягічных славянскіх) гістарычна страцілі сваю сэмантыку[6], тым часам летувіская мова (якую параўноўваюць з санскрытам і старажытнагрэцкай мовай) лічыцца адной з найбольш архаічных моваў, бо яна ў найбольшай ступені захавала асаблівасьці праіндаэўрапейскай мовы[7]. Сучасны летувіскі гісторык Томас Баранаўскас тлумачыць імя Вітаўт (лет. Vytautas) празь летувіскую мову як «Той, каго ўбачыў народ» (лет. išvydo[a] — «ён убачыў» і лет. tauta — «народ»). Беларускі дасьледнік Іван Ласкоў зьвяртае ўвагу на тое, што ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам, таму пры тлумачэньні імя Вітаўт зь летувіскай мовы азначанае слова мае быць tauta — «народ», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму імя Вітаўт для летувісаў — чужое[9]. Тым часам у сярэдзіне XIX ст. высоўваліся іншыя тлумачэньні: летувіс Даўгдарыс у газэце «Tygodnik petersburski» (ад 17 ліпеня 1850) перакладаў імя «Вітаўт» як «Той, хто паганяе», у тым жа выданьні іншы летувіскі аўтар Даніла прапаноўваў пераклад «Той, хто можа дагнаць». Гэтыя тлумачэньні Ўладзіслаў Юргевіч вызначыў як «кур’ёзныя»[10]. Прытым яшчэ ў 1896 годзе ў навуковым часопісе Этнаграфічнага аддзелу Імпэратарскага расейскага геаграфічнага таварыства Живая старина(ru) зазначалася: «Гістарычныя імёны літоўскіх князёў і частка прозьвішчаў карэннай шляхты на Літве ўтвараюць цалкам апрычоную лінгвістычную групу, прыкметы і паходжаньне якой не тлумачацца ўласна зь летувіскай мовы. Рэзка вылучаючыся з масы звычайных сялянскіх прозьвішчаў і сваім словаўтварэньнем, і сваімі фармантамі і часткамі, яны збольшага самі празь сябе незразумелыя»[b][11]. З нагоды балтыйскіх этымалёгіяў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх беларускі гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[12].

Гісторык Юзэф Пузына выводзіў імя Вітаўт ад паўночнагерманскага (скандынаўскага) імя Вітгоўд[13]. Сучасны беларускі гісторык Вітаўт Чаропка, згадваючы меркаваньне Юзэфа Пузыны і не адкідаючы вэрсіі Ўладзіслава Юргевіча, выводзіць імя Вітаўт ад славянскага паганскага бога Сьвятавіта, альбо тлумачыць з славянскіх моваў як «жаданы» або «гаспадар» (гэтак жа, як і імя Віцень)[14]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» супастаўляе імя Вітаўт з наступнымі адпаведнікамі: чэска-мараўскімі Вітаслаў (князь у Мараўскай дзяржаве) і Вітка, германскімі Віта і Вітас (Вітус). Тым часам грамата Жыгімонта Кейстутавіча ўпамінае сьведку Віту Радчынскага[15]. Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што значэньне «народ» напраўду мелі германскія словы theud, teuto, touto, teut і падобныя, тым часам памянёнае летувіскае tauta на той час ужывалася ў значэньні «зямля», «краіна» народу. З улікам азначэньня першай часткі імя праз даволі пашыраныя ў тагачаснай Эўропе лацінскія словы (vita, vi, vices і падобныя), якія маюць грэцкія, кельцкія і, урэшце, індаэўрапейскія аналягі і азначаюць «сілу», «жыцьцё», «жыцьцёвую сілу», імя Вітаўт значыла, відаць, «Сіла народу»[16]. Аналягічныя тлумачэньні прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў[17].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вітаўт ёсьць дакладнай фанэтычнай транскрыпцыяй старагерманскай формы Witold (упамінаецца ў 828 годзе), захаванай у польскай мове[18].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вітаўт складаецца з фармантаў -віт- (літоўскія імёны Віцень, Бутавіт; германскія імёны Witin, Witila, Witimirus), які паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон', і -таўт- (Таўцівіл, Таўцігерд, Монтаўт; Teutgerdis, Theudemir, Theudila), які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'. Такім парадкам, імя Вітаўт азначае «мудрасьць роду» і цалкам адпавядае пашыранаму германскаму імю Witolt (Witold)[19].

На падабенства імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк. Ён жа зазначае, што германскія імёны на -old (або -аld) бытавалі ў Польшчы яшчэ ў XIII—XIV стагодзьдзях[20]. Тым часам летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt) зьвяртае ўвагу на тое, што сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах[21].

У гістарычных крыніцах сустракаюцца наступныя варыянты імя: Wytoutd, unsir son (29 верасьня 1379 году)[22]; Витовтъ (1382[23], 1383[24], па 1389[25], 1392—1429[26], 1393[27], 2 ліпеня 1396[28], 1396—1413[29], 1398[30], 6 сакавіка 1399[31], 3 красавіка 1399[32], 20 траўня 1407[33], 1 траўня 1429 году[34]); Alexander alias Witoldus (11 верасьня 1387, 22 верасьня 1421[35], 27 верасьня 1422[36], 28 сьнежня 1429 году[37]); Мы Александръ, або Витовть (1 ліпеня 1388 году)[38]; Witoldus (1388[39], 1400[40], 1401[39], 1402[40], 1403[39], 1409[40], 1416[40], 1421[40] гады); Мы Александръ, або Витолдъ (18 чэрвеня 1389 году)[41]; Витольтъ (1389 год)[42]; Витолт (1393—1430[43], 1411—1422[44], 1440—1492[45], 1463—1476[46], 1477—1484 гады[47]); Allexander alias Witoudus (13 студзеня 1407[48], 18 кастрычніка 1415 году[49]); Allexander alias Wytoud (23 траўня 1409 году)[50]; Witoudus (1409, 1416, 1420)[51]; Witaudus (1409 год)[52]; Сам Александер Витовтъ (10 кастрычніка 1416 году)[53]; Alexander alias Witawdus (1417, 1429, 1430 гады[54]); Alexander alias Witholdus (1 траўня 1425[55], 10 лістапада 1430 году[56]); князя Юрья Витовтовича[57], Витовтъ Кестутьевичь[58] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Юрія Витовтовича[59], Витовтъ Кестутіевичь[60], Витовтъ Кестутьевичь[61] (Сафійскі першы летапіс); Витовъту Кирдвидовичу три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[62]; Stanislaus Witoutowicz (1451 год)[63]; Богданъ Витовътовичъ (23 лістапада 1486 году)[64]; пана Богдана Станевича а пана Воитъка Якубовича Витовътовичовъ (28 лютага 1520 году)[65]; panne Katherzyne Witoltowiczownę… Witołtowiczowną (19 чэрвеня 1665 году)[66]; z p. Janem Witowtowiczem[67], a p. Janem Witołtowiczem[68] (1701 год). Прытым ва ўласных нямецкамоўных дакумэнтах вялікага князя Вітаўта[c] лацінская трансьлітэрацыя яго імя адпавядае старабеларускаму напісаньню: ням. Wir Witowd von gotis gnaden herczog czu Littouwe <...> Wir Witovt von gotes gnaden grosfurste zu Littowen etc. <...> Wir Alexander, andirs Wytowt, von Gots ganden grosfurste zu Littawen etc. — ст.-бел. Мы великии князь Витовт[70].

НосьбітыРэдагаваць

З XV ст. прыдомкам Вітальд карыстаўся шляхецкі род Александровічаў гербу ўласнага[72].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Расейскі дасьледнік Уладзімер Ягораў зьвяртае ўвагу на не сустраканае ў выпадку тлумачэньня іншых «старажытных летувіскіх імёнаў» ужываньне формы дзеяслова ў трэцяй асобе мінулага часу, тым часам у інфінітыве (išvysti — убачыць) і аснове цяперашняга часу (išvyst-) гэтага жа дзеяслова няма спалучэньня vyd-[8]
  2. ^ рас. «Историческия имена литовских князей и часть фамилий коренного дворянства на Литве образуют вполне обособленную лингвистическую группу, которой признаки и происхождение не объясняются от литовскаго языка непосредственно. Резко выделяясь из массы обычных крестьянских фамилий и своим словообразованием, и своими темами и частицами, большею частью, сами по себе, не понятными»
  3. ^ Паводле гісторыкаў, Вітаўт ведаў нямецкую мову і, відаць, мог як надыктоўваць, так і ўласнаруч пісаць на гэтай мове[69]

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  2. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 121.
  5. ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 25.
  6. ^ а б Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. С. 121.
  7. ^ Свяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 208.
  8. ^ Егоров В. Б. Литва versus Беларусь? Взгляд со стороны // Великий миф маленькой Летувы: сборник статей / А. Е. Тарас. — IBIK, 2016.
  9. ^ Ласкоў І. Жамойцкі тупік // Літаратура і мастацтва. 17 верасьня 1993. С. 14—15.
  10. ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 28.
  11. ^ Кузнецов Ю. П. Древние двуосновные личные имена у литовцев, их состав и происхождение // Живая старина. № 1, 1896. С. 32.
  12. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
  13. ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2001. С. 42—53.
  14. ^ Чаропка В. Імя ў летапісе. — Менск, 2003. С. 289.
  15. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 48.
  16. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 143.
  17. ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
  18. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 168.
  19. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19, 21.
  20. ^ Acta Baltico-Slavica. Nr. 8. — Warszawa, 1973. S. 211.
  21. ^ Юркенас Ю. О появлении сочетания al вместо дифтонга au в литовских древних личных именах // Kalbotyra. Vol. XV, 1967. С. 55.
  22. ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  23. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 61.
  24. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 62.
  25. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 103.
  26. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 110.
  27. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 121.
  28. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 128.
  29. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 130.
  30. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 137.
  31. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 140.
  32. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 141.
  33. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
  34. ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 36.
  35. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 13, 533.
  36. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 5. — Reval, 1862. S. 877.
  37. ^ Акты литовско-русскаго государства. Вып. 1. — Москва, 1899. С. 9.
  38. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 85.
  39. ^ а б в Codex Diplomaticus Prussicus. Bd. 3. — Königsberg, 1848. S. 66, 155—156, 184.
  40. ^ а б в г д Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 69, 87, 525, 979—980, 982—984, 1022.
  41. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 102.
  42. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 143.
  43. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 92, 94—96.
  44. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 166.
  45. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 192.
  46. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 261.
  47. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 351.
  48. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 257.
  49. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 333.
  50. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 259.
  51. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 464, 977—981, 984—989, 993, 996—999, 1030.
  52. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 989
  53. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 24.
  54. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 398, 836, 945
  55. ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2: 1382—1445. — Kraków, 1891. S. 187.
  56. ^ Акты литовско-русскаго государства. Вып. 1. — Москва, 1899. С. 10.
  57. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 56, 60, 187, 190.
  58. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 92, 103, 142, 194.
  59. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 223.
  60. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 240, 251.
  61. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 246.
  62. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  63. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 235.
  64. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 30.
  65. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 228.
  66. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 386—387.
  67. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 22.
  68. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 10. — Вильна, 1874. С. 135.
  69. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 9.
  70. ^ Дзярновіч А. Што ўзнікла спачатку — вялікі князь ці Вялікае Княства // Ukraina Lithuanica. Т. 2, 2013. С. 67.
  71. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 516—517.
  72. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 133.

ЛітаратураРэдагаваць