Таўцівіл (імя)
Таўцівіл (Тэўтывіл, Таўдвіл, Даўтвіл, Даўдвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Таўцівіл лац. Taŭcivił | |
Theudowills | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Teudo + Willo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тэўтывіл, Таўдвіл, Даўтвіл, Даўдвіл |
Вытворныя формы | Давіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таўцівіл» |
Паходжаньне
рэдагавацьТэўдавіл (Theudowills) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Таўцівіл азначае «воля роду»[6].
Адпаведнасьць імя Таўтвіла германскаму імю Theowilh сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
У Прусіі бытавала імя Тэўтывіл (Таўтывіл): Tawtewille (1360 год)[8], Teutewil (1363 год)[8], Tautewille (1379 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тевтевила… Тевтивилоу… Тевтивилъ… Тевътивилъ… Тевтевилъ… Тевтивила… Товтивила… Товтивилъ… Товтовиловоу (Галіцка-Валынскі летапіс)[10]; Полотьскыи князь Товтивилъ (Наўгародзкі першы летапіс)[11]; minen bruder herczog Tewtewiln das her in gegeben hatte (Tewtewil; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[12]; Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[13]; Theowothowil (каля 23 красавіка 1430 году)[14]; Johanne alias Thautwil (Johannes alias Thautwil[15]; 21 кастрычніка 1440 году)[16]; Товтивилъ Полоцкій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[17]; со княземъ съ Полотьскимъ съ Товтивиломъ (Сафійскі першы летапіс)[18]; пану Товътвилу Монътовтовичу, пану Товтвилу Монътовътовичу, панъ Товтвил Монтовтович (Товтвил Монътовтович[15], 1440—1481 гады)[19]; Митько Товътвилович (1440—1492 гады)[20]; Янъ Товтвил (1454 год)[21]; praesentibus testibus strenuis Towthwyl et Wesgal[22], dominis Tholthvil[23] (1461 год); Thotwil (Ян Длугаш); боярину виленскому Товтвилу Висконтовичу (10 жніўня 1495 году)[24]; Tewtywił… Towtywił (Хроніка Быхаўца)[25]; люди в Моишокгольскомъ повете… Лаврина Товътевиловича… Лаврина Товътьвиловича (16 ліпеня 1506 году)[26]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Станка Товтвиловича… а Ромашка Довтвиловича (26 студзеня 1516 году)[27]; сеножать у Кернове, двора нашого керновъского Товтвилишки (15 сьнежня 1517 году)[28]; пани Богдана Товътвиловая (8 жніўня 1524 году)[29]; Пацукъ Товтвиловичъ[30], Богушъ Товтвилович… Товтвилъ Михайлович[31], Томъко Товтвиловичъ[32], Петко Товътвиловичъ[33], Янъ Товтвиловичъ[34], Янъ Товътвилович… Янушко Товтвиловичъ[35], Станислав Товтвиловичъ… Григореи Довдвилович[36] (1528 год); три пустовщыны там же в Пенянох… а Товтвиловъщину (17 траўня 1530 году)[37]; вчынившы собе децкимъ Якуба Товъдвиловича (1542 год)[38]; Jurgi Thowthwilowycz (1554 год)[39]; бояромъ… Болку Товтвиловичу (25 сьнежня 1566 году)[40]; Миколай Яновичъ Товтвилъ… Якубъ Яновичъ Товтвилъ[41], Отъ Барбары Андрюшковны Товтвиловое[42], Миколай Якубовичъ Товтвилъ[43], Щепанъ Товтвиловичъ[44] (1567 год); Samuela s Towtwiła Blinstruba… Moyzesz Samuel. Towtwiła Blinstrub podpisałem ręką swą (26 студзеня 1665 году)[45].
Носьбіты
рэдагаваць- Таўцівіл Даўспрунгавіч (каля 1200—1264) — полацкі князь
- Таўцівіл Кейстутавіч (у каталіцтве Конрад; 1355? — 1390) — літоўскі князь, сын вялікага князя Кейстута
- Таўцівіл Монтаўтавіч (у каталіцтве Ян; † па 1481) — літоўскі баярын
- Міцька Таўцівілавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні вялікага князя Казімера
- Таўцівіл Вісконтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1495 годзе
- Таўцівіл Міхайлавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мацей Паўлавіч Даўдвілаў — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1571 годзе[46]
- Станіслаў Пятровіч Даўтвіловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[47]
- Езаф Янавіч Таўцівіл — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 і 1582 гадох[48]
- Ян Багуслаў з Таўтвіла Блінструб — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1680—1705 гадох[49]
Татвілы-Бальцэвічы — літоўскі шляхецкі род[50].
На 1892—1909 гады існавала ўрочышча Тацьвілаўка (Тацьвілава) у Менскім павеце Менскай губэрні[51][52].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Таўцьвілы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 152.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ а б Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 725.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 104.
- ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 187—189, 201—202.
- ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 57.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 266.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1891. P. 238.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 274.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 190.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20, 22, 24, 32, 42, 52, 62.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 42.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 245.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 273.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 82.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 132—133.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 172.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 211.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 14 (1524—1529). — Vilnius, 2008. P. 166.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 78.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 396.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 243.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 56.
- ^ Dubonis A. Įdomesni dokumentai apie Lietuvos bajorus: bajorystės atsisakymas, gavimas ir gynimas (XV—XVI a. pirma pusė) // Lietuvos istorijos metraštis. 1998 metai. — Vilnius, 1999. P. 183.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1292.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1294.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1329.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1330.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 234, 240.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 15.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 173.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 34, 81.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 313.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б , Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 355.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 201.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)