Геральд
Геральд, Геральт (Гералт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Геральд лац. Gierald / Hierald | |
Gerold | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Геральт, Гералт |
Зьвязаныя імёны | Waldger |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Геральд» |
Паходжаньне
рэдагавацьГервалд, Гералд або Гералт, пазьней Геральд (Gerwald, Gerolt, Gerold) і Валдгер (Waldger) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гервід, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gervida, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Левалт, Рамвольт, Рынгвальд; германскія імёны Lewolt, Romuald, Ringolt) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Гіраўд германскаму імю Gerold сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Geralt (Gierałt)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яновая Кгералтовая вдова (1528 год)[7]; Кгералты. Петръ Марковичъ з Кгералтовъ… Каликшты Павъловичъ з Кгералтовъ… Кгрекгоръ Езвовичъ з Кгералътовъ[8], Юзофъ Яновичъ Кгералтъ[9] (1567 год); Kazimierz Gierald Towiański, s. Wileński… Franciszek Gierald Towiański (6 лютага 1764 году)[10]; Kazimierz Gieralt Towiański — s. W., Franciszek Gieralt Towiański… Antoni Gierald Towiański ł. w. W. (19 лютага 1764 году)[11]; Ignacy Gieralt Towiański — sędzią ziemski wojewodztwa Wileńskiego (26 лютага 1792 году)[12]; Ignacym Gieraltem Towiańskim (12 і 25 лютага 1794 году)[13].
Носьбіты
рэдагаваць- Геральд з Маё († 732) — біскуп Маё, ірляндскі Сьвяты
- Геральд Аўрылацкі (каля 855—909) — граф Аўрыляку, заснавальнік абацтва, Сьвяты
- Геральд Браскі († 1109) — арцыбіскуп Брагі, Сьвяты
- Янавая Геральтавая (Гералтавая) — бельская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юзаф Янавіч Геральт (Гералт) — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Ігнаці Геральт Тавянскі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, земскі судзьдзя Віленскага ваяводзтва
- Антоні Гералд — фундатар кляштару францішканаў у Коўне ў 1758 годзе[14]
- Геральд Асьвяцінскі (1932—2006) — беларускі тэатральны дзяяч
- Геральт — галоўны герой сэрыі раманаў Анджэя Сапкоўскага
Гералтовічы (Gierałtowicz) гербу Гералт — літоўскі шляхецкі род[15] зь Вількаміршчыны[16].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 585, 1504.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 75.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 85.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 142.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1035.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1045.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 220—221.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 235.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 265.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 29, 128.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 348.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 51.
- ^ LVIA. F. 391. Ap. 1. B. 1690. Ukmergės apskrities bajorų genealogijos, 1795 m.