Руген
Руген (па-нямецку: Rügen, руянск. Руян, (lat. Rugia) — востраў у Балтыйскім моры, на ўсходзе ад Хідэнзе. Найбуйнейшы востраў у межах Нямеччыны (агульная плошча 926 км ²). Уваходзіць у склад фэдэральнай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Насельніцтва складае прыкладна 74 тыс. чалавек.
Руген | |
![]() Ругенскае ўзмор'е | |
![]() | |
Месца | Балтыйскае мора |
---|---|
Плошча | 926 км² |
Найвышэйшы пункт | 161 м |
Краіна | Нямеччына |
Вобласьць | Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія |
Насельніцтва | 74 000чалавек |
Каардынаты | 54° пн. ш. 13° у. д. / 54° пн. ш. 13° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 13° у. д. / 54° пн. ш. 13° у. д. |
Руген на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Руген |
ГеаграфіяРэдагаваць
Агульная форма вострава досыць мудрагелістая, берагі моцна парэзаныя, іх выгібы ўтвараюць мноства заліваў, бухт, паўастравоў і мысаў. Паўднёвае ўзьбярэжжа Ругена распасьціраецца ўздоўж берагоў Памяраніі. Шырыня вострава на поўдні дасягае 41 км, максымальная працягласьць з поўначы на поўдзень — 52 км.
На паўвостраве Ясмунд (Jasmund) на паўночным усходзе Ругена разьмешчаны аднайменны нацыянальны парк плошчай ў 3000 гектараў, заснаваны ў 1990 годзе. Шырока вядомым сымбалем Ясмунда зьяўляюцца крэйдавыя скалы, у прыватнасьці, Каралеўскі трон (Königsstuhl — 118 мэтраў). Самая высокая кропка Ругена — Пікбэрг (Piekberg — 161 м).
Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |