Вікіпэдыя:Запыты на перанос

Апошні каментар: 3 верасень, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Іўеўскі раён → Івейскі раён
Архівы

Іўеўскі раёнІвейскі раён

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Паводле заўвагі да п. 33 БКП-2005. --Red_Winged_Duck 13:13, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Падтрымліваю. Зьміцер Саўка адмыслова падкрэсьліваў: «івейскі (не іўеўскі)» [1]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:30, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Зрабіў перанос артыкулаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:33, 3 верасьня 2024 (+03)Адказаць

«-ае» → «-ай»

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вітаю! Прашу перанесьці катэгорыі паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў § Сынанімічныя словы:

З павагай, 097ллл (гутаркі) 19:13, 25 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Запыт мае сэнс, калі яго хтосьці выканае з дапамогай бота. На жаль, сьцяг адміністратара тут не дае ніякіх пераваг: такія пераносы можна зрабіць толькі цалкам уручную — як і звычайнаму ўдзельніку. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:16, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дзякую за адказ і тлумачэньне! 097ллл (гутаркі) 12:24, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Катэгорыі былі перанесеныя. Дзякую за дапамогу. З павагай, 097ллл (гутаркі) 18:08, 1 верасьня 2024 (+03)Адказаць

Марк ЦукербэрґМарк Цукербэрг

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Трэба перанесьці старонку «Марк Цукербэрґ» у «Марк Цукербэрг» паводле ВП:ПНА § Агульныя. З павагай, 097ллл (гутаркі) 21:40, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Зрабіў перанос згодна з ВП:ПНА § Агульныя: «Літара „Ґ ґ“ у назвах артыкулаў не выкарыстоўваецца, замест яе ўжываецца літара „Г г“». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:54, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Дзякую! 097ллл (гутаркі) 22:22, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць

БягомельБегамля

рэдагаваць
  1. БКП-2005: Бегамля й Бягомель.
  2. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. С. 65: Бяго́мль (Бяго́мля, Бе́гамля).
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 242: Бяго́мль, Бяго́мля, Бе́гамля.

З трох прывыдзеных спэцыялізаваных крыніц ва ўсіх трох сустракаецца назва Бегамля. З улікам прыведзеных крыніц, а таксама адназначнасьці ўтварэньня прыметніку бегамскі (адзін з двух магчымых варыянтаў паводле БКП), варта зрабіць назву Бегамля асноўнай, а ўсе вытворныя назвы зьмяніць на бегамскі. --Red_Winged_Duck 19:29, 20 жніўня 2024 (+03)Адказаць

  • Падам дзьве крыніцы на Бягомель як асноўную або адзіную форму: Вінцук Вячорка, Чаму па-беларуску немагчыма сказаць «нерв» і «Лукомль», Радыё Свабода, 3 ліпеня 2015 г.; Разанаў А. Этымалагічныя эцюды // Лiтаратура і мастацтва. № 18, 6 траўня 2022. С. 11. Калі правяраць ужываньне, то ў крыніцах клясычным правапісам, як выглядае, трохі часьцей ужываецца варыянт Бягомель (паводле гугл-кніг, Запісы БІНіМ, 1966. С. 71; Найдзюк Я. Беларусь учора і сяньня: папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. 1993. С. 320; Спадчына, 1993. С. 3). Зрэшты, з улікам прыкладнага парытэту ва ўжываньні, у свой час абраў Бягомель праз большую звыкласьць-пазнавальнасьць і адпаведнасьць назьве ў гістарычных крыніцах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:40, 20 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Зрэшты, у першай крыніцы: «Бягомель (Бегамля і Бегам’е)», а таксама «Прыметнікі ад іх таксама бязь зьбегаў: лукамскі, рослаўскі, бегамскі, Супраскі манастыр». --Red_Winged_Duck 00:19, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Так, пытаньне няпростае. Падам яшчэ прыклады ўжываньня прыметніка бягомельскі (дакладней — «Бягомельскі раён)»: Беларускі зборнік. Т. 10, 1959. С. 187; Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа. 1990. С. 108; Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. 1996. С. 210. «Бегамскі раён» знайшоў толькі ў Нашай Ніве (№ 1, 9 студзеня 2003). Усё ж мяркую, што лепей спыніцца на больш пазнавальных формах, бо наўрад ці можа сьцьвярджаць, што пара Бегамля-бегамскі чымсьці аб'ектыўна лепшая за пару Бягомель-бягомельскі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:20, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Я ня бачу праблемы, калі пара будзе Бягомель-бегамскі, бо толькі для раёнаў мы бачым шмат выпадкаў і зьмены націскаў, і ўжываньня розных суфіксаў у варыянтах з падобнымі між сабой формамі. За пару Бягомель-бегамскі будзе і тое, што абодва варыянты ёсьць у БКП, акрамя гэтага бегамскі (і толькі) згадваецца ў прадмове да нарматыўнага даведніку (глядзіце абмеркаваньне ніжэй), а таксама ў прыведзеным вамі артыкуле РС. Пры гэтым Бегамля маецца ў найбольш аўтарытэтных тапанімічных крыніцах, а таксама ў БКП. Што да бягомельскага, то хоць і маем меркаваньне Вячоркі, але яно не забараняе ўжываць іншыя формы. Калі ж выходзіць за межы БКП (бягомельскі), то тут без варыянтаў самым папулярным варыянтам будзе Бягомль-бягомльскі нават у крыніцах клясычным правапісам. --Red_Winged_Duck 12:49, 22 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Хтосьці выявіў непасьлядоўнасьць? Дык давайце тады будзем усюды непасьлядоўнымі. Цудоўны падыход. Мінус аўтарытэты. Мінус лягічнасьць. Навошта нейкія правілы, пасьлядоўнасьць, лягічнасьць, вядома лепш кіравацца прынцыпам «я так бачу». --Ліцьвін (гутаркі) 13:44, 22 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Сьпярша падам крыніцу, што форма Бягомель таксама лічыцца ўжыванай мясцовымі жыхарамі (як і Бегамля) — Язык: изменчивость и постоянство: к 70-летию Леонида Леонидовича Касаткина. — М., 1998. С. 84. Яна ж, разам зь Бегамля, фіксуецца ў Ідыш-беларускім слоўніку (с. 204). Тое, што яе няма ў афіцыйным даведніку, выглядае як недагляд яго аўтараў. Асабіста мне гэтая форма выглядае лепшай, бо ва ўмовах браку нейкага рэгулятара, які б сваёй аўтарытэтнай пастановай абраў правільную назву, гэтая форма менш аддаляецца ад пісьмовых фіксацыяў назвы ў гістарычных крыніцах і, так, яна больш паходзіць на цяперашнюю афіцыйную назву, што робіць яе больш пазнавальнай для чытачоў. Што да вытворнага прыметніка, то пагаджуся з напісаным калегам: калі маем падставы захоўваць сыстэмнасьць, то навошта не рабіць гэтага? Няма нейкай аўтарытэтнай крыніцы, якая б абгрунтавана сьцьвярджала нейкую перавагу формы бегамскі над бягомельскі. Статыстыка ўжываньня адпаведных прыметнікаў у вартых даверу крыніцах таксама ня сьведчыць пра такую перавагу. Апроч таго, зноў можна зьвярнуцца да фактару пазнавальнасьці: бягомельскі больш паходзіць на цяперашнюю афіцыйную назву (хоць гэта, вядома, ня мусіць быць вызначальным крытэрым, але як дадатковы цалкам можа выкарыстоўвацца). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:08, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Цікава, што ў прыведзеных вамі крыніцах ёсьць і назва Бегамля. Вы пішаце, што няма крыніцы, што б абгрунтавана сьцьвярджала перавагу формы бегамскі, але няма і крыніцы пра перавагу формы бягомельскі, а тут нагадаю, што формы бягомельскі ў БКП няма, затое БКП нам дае адразу два альтэрнатыўныя варыянты, якімі мы вольныя скарыстацца, і калі зь нейкіх прычынаў не задавальняе форма бягомскі, то ёсьць форма бегамскі і для сыстэмнасьці ізноў жа ў БКП ёсьць форма Бегамля, пры гэтым яна ж ёсьць ва ўсіх асноўных крыніцах, прыведзеных у гэтым абмеркаваньні. Бегамля-бегамскі — захоўвае і сыстэмнасьць, і не адыходзіць ад БКП, інакш варта ўдакладніць правіла ВП:Правапіс і пералічыць у ім выпадкі, калі дазваляецца адыходзіць ад яго. --Red_Winged_Duck 13:03, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Магу хіба працытаваць Вінцука Вячорку, які напісаў, што гэта складанае пытаньне. Гэта можна лічыць сьведчаньнем таго, што пераканаўчага мовазнаўчага абгрунтаваньня на карысьць нейкай пэўнай формы тут не існуе. Адпаведна, даводзіцца пераходзіць да іншых важных для Беларускай Вікіпэдыі прынцыпаў — пазнавальнасьці і сыстэмнасьці, якім больш адпавядае пара Бягомель — бягомельскі. Усё ж, БКП-2005 не ставіў на мэту падаць усе магчымыя варыянты прыметнікаў, вытворных ад уласных назваў (асабліва, калі тыя варыянты не выклікаюць нейкіх цяжкасьцяў у пляне словаўтварэньня), наяўнасьць бягомельскі ў пачатковым праекце нармалізацыі і яго выкарыстаньне ў выданьнях клясычным моўным стандартам, на маю думку, сьведчыць, што гэты прыметнік наўрад ці можна лічыць не адпаведным ВП:Правапіс, хоць ён і не ўпамінаецца ў БКП-2005 (але — што напраўду мае значэньне — не супярэчыць пададзеным там правілам). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:30, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Мяне вельмі зацікавіў апошні аргумэнт, спадзяюся, гэта ня проста словы, каб апраўдаць абыход правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Я нават занатую яго для ўжываньня ў наступных абмеркаваньнях. Хіба толькі хацеў бы ўдакладніць, што значыць, што нейкі тэрмін ці слова супярэчаць пададзеным у БКП правілам? --Red_Winged_Duck 12:38, 25 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Чаму вы лічыце, што варыянт «Хатомель – хатомельскі» абыходзіць правіла Вікіпэдыя:Правапіс і супярэчаць пададзеным у БКП правілам? --Ліцьвін (гутаркі) 13:48, 25 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Правіла мае наступную фармулёўку: «Старадаўнія тапонімы на “зычны + ль” і вытворныя ад іх прыметнікі ў сучаснай беларускай мове аформіліся з устаўнымі галоснымі або іншымі фанэтычнымі зьменамі», т.б. форма бягомльскі відавочна супярэчыць гэтаму правілу, бо мае спалучэньне “зычны + ль” без устаўной галоснай. Адпаведна, форма бягомельскі гэтаму правілу не супярэчыць, што дадаткова пацьвердзіў адзін з укладальнікаў БКП-2005 Вінцук Вячорка. Апроч таго гэтая форма ўжываецца ў вартых даверу крыніцах клясычным правапісам. Апошняе адрозьнівае гэты выпадак аб несыстэмнай пары Бярэзань — бярэзінскі, дзе сыстэмная форма бярэзанскі ня мае ніводнага прыкладу ўжываньня ў вартых даверу крыніцах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:23, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Тым ня менш, сп. Вячорка ўжывае «Бярэзанскі» тут і тут. Вось і аўтарытэтная крыніца. Пераносім у Бярэзанскі раён для сыстэмнасьці? --Red_Winged_Duck 12:54, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дзякую за пададзены прыклад. Знайшоў на РС яшчэ тры вынікі ўжываньня («Бярэзанскага»). Уласна я ня супраць пераносу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:06, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй, што ўзьнялі гэтае пытаньне. Атрымліваецца, што «Бярэзанскі раён». Я падтрымліваю перанос. --Ліцьвін (гутаркі) 13:09, 26 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дзіўна прыводзіць гэтыя крыніцы і прапанаваць перайменаваць артыкул у Бегамля. Паўтор гісторыі пра Новахросты. --Ліцьвін (гутаркі) 10:28, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дзіўна бачыць, што адміністратар гэтага разьдзелу ігнаруе правілы, спачатку Вікіпэдыя:Правапіс, цяпер Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. Хаця, магчыма, у гэтым няма нічога дзіўнага, а гэта праява сыстэмнага падыходу. P.S. Цікавая фіксацыя на падзеі, што адбылася больш за 10 гадоў таму, а гэта нібыта і ня вы пісалі. --Red_Winged_Duck 12:55, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Прыклады будуць, дзе я «ігнарую правілы, спачатку Вікіпэдыя:Правапіс, цяпер Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу»? --Ліцьвін (гутаркі) 16:34, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дык мы ж сярод гэтых прыкладаў і знаходзімся. Давайце пачнем з простага, адкажыце на пытаньне: колькі аўтарытэтных крыніц вы прывялі за два апошнія абмеркаваньні? --Red_Winged_Duck 12:53, 22 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Ня буду адцэньваць вашае пытаньне, а лепш задам сустрэчнае пытаньне: калі неабходныя аўтарытэтныя крыніцы ўжо прыведзеныя ў абмеркаваньнях і ў артыкулах, то дзе напісана, што ў кожным абмеркаваньні хтосьці павінен іх зноў прыводзіць і пры гэтым забаронена рабіць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы і на абмеркаваньні, дзе гэтыя аўтарытэтныя крыніцы прыведзеныя? Я вас не разумею, вы лічыце, што калі зноў і зноў у кожным паведамленьні прыводзіць аўтарытэтныя крыніцы, то толькі тады штосьці можна вырашыць? У вас вельмі дзіўны падыход. А можа вы ўсё ж што-небудзь па тэме скажыце? --Ліцьвін (гутаркі) 13:34, 22 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Гэта Вікіпэдыя — тут наогул ніхто нікому і нічога не павінен, але я дапамагу вам з адказам на маё пытаньне: возьмем абмеркаваньне пераносу Бягомскі раён і вашую фразу «неабходныя аўтарытэтныя крыніцы ўжо прыведзеныя ў абмеркаваньнях і ў артыкулах», артыкул мае роўна 0 крыніцаў на назву, у абмеркаваньні вы падалі роўна 0 крыніцаў, артыкул да пераносу вы выставілі са спасылкай на абмеркаваньне, у якім, нагадаю, роўна 0 крыніцаў. Чамусьці сп. Kazimier Lachnovič шукае крыніцы і абмяркоўвае іх, фактычна рабіць вашую працу за вас. Вось уласна і адказ, хто ігнаруе правілы, а хто не. --Red_Winged_Duck 12:36, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Дрэнная спроба пасварыць кагосьці. Я прачытаў артыкул Бягомель і БКП-2005 і мне гэтага дастаткова для таго, как зразумець, што слушнай формай у гэтай сытуацыі як раз зьяўляецца варыянт «Бягомель — бягомельскі». Таксама раю вам пачытаць абмеркаваньне — Вікіпэдыя:Форум/Архіў 15#Гомель у родным склоне, якое вы пачалі і дзе я аргумэнтавана даказаў, што беларускімі назвамі зьяўляюцца Альгомель, Альпень, Будымель, Рамель, Рубель, Хотамель, Ястрабель, а не Альгомля, Альпеня, Будымля, Рамля, Рубля, Хотамля, Ястрабля. Заўважылі пасьлядоўнасьць? Пры гэтым ня гледзячы на гэтае, вы ўсё ж вырашылі прапанаваць перайменаваць «Бягомель» у «Бегамля». Такім чынам вы прапануецца адмовіцца ад карэктных беларускіх гістарычных назваў населеных пунктаў на карысьць скажоных. --Ліцьвін (гутаркі) 14:34, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Бягомскі раёнБягомельскі раён і г.д.

рэдагаваць

Лічу, што назву трэба перайменаваць. Аргумэнтацыя тутака — Абмеркаваньне:Бягомскі раён#Назва. --Ліцьвін (гутаркі) 12:54, 19 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Адміністратар сьвядома прапануе парушыць правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Прашу зьвярнуць на гэта ўвагу. --Red_Winged_Duck 13:16, 19 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Вы відавочна не чыталі Абмеркаваньне:Бягомскі раён#Назва, бо я як раз прапануе зрабіць згодна з правілам Вікіпэдыя:Правапіс. --Ліцьвін (гутаркі) 18:05, 19 жніўня 2024 (+03)Адказаць
  • Заклік да абмеркаваньня наўрад ці варта азначаць парушэньнем, усё ж маем Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў. Асабіста я яшчэ ў абмеркаваньні ніжэй (Вікіпэдыя:Запыты_на_перанос#Катэгорыя:Краіны-сяброўкі_АПАД_→_Катэгорыя:Краіны-сяброўкі_НАТО) азначыў уласную пазыцыю, што варта максымальна трымацца менавіта за пададзеныя ў БКП-2005 формы, што да непасьлядоўнасьці, то ў лінгвістыцы наяўнасьць выняткаў з правілаў — звычайная рэч. Але зазначу, што ўзьнятае пытаньне, усё ж, не выглядае надта простым: форма «бягомельскі» даецца ў пачатковым праекце нармалізацыі клясычнага правапісу, таксама ў заўвагах да БКП-2005 (зьмешчаных на Беларускай Палічцы [2]) ад выкладніка Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Зьмітра Паўлаўца ёсьць наступная: «Падаецца, што прыметнікі ад тапонімаў на зычны + ль (заўвага В на с. 23) лепш за ўсё падпарадкаваць аднаму правілу, захоўваючы зычны ль: Бягомель — бягомельскі, Відамля — відомельскі, Лукамля — лукомельскі, як Хатомель — хатомельскі, Гомель — гомельскі, Лепель — лепельскі, Рубель — рубельскі. У прыметніках бегамскі й бягомскі, відамскі, лукомскі губляецца празрыстасць вытворнай асновы, можна падумаць, што словы ўтвораны ад назоўнікаў бегама ці бягома, відама, лукама, якіх у нашай мове, канечне ж, не існуе». Магу хіба зрабіць здагадку, што аўтары БКП-2005 маглі ўлічыць традыцыю ўтварэньня адпаведнага прыметніка, замацаваную ў тэкстах да 1933 году. Варта яшчэ ўлічваць наяўнасьць раўнапраўнай формы «Бегамля» (якая ў БКП-2005 нават даецца першай). З улікам гэтага, магчыма, як кампраміс можна было б спыніцца на форме «Бегамскі». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:48, 19 жніўня 2024 (+03)Адказаць
    Каб рабіць такі кампраміс, трэба прызнаць, што форма «Бегамля» зьўляецца асноўнай. Але ж я раней ужо даказаў, што, як і ў іншых выпадках, як раз назва Бягомель зьяўляецца асноўнай. --Ліцьвін (гутаркі) 18:05, 19 жніўня 2024 (+03)Адказаць
    Kazimier Lachnovič, цытата з прадмовы да даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»: «У даведніку свядома абыйдзены адтапонімныя прыметнікі. Гэтая катэгорыя назваў фармуецца і функцыянуе пераважна ў вуснамоўным асяроддзі і, у адрозненне ад агульных слоў, мае вузкарэгіянальную прывязку. Працэс іх утварэння далёка не заўсёды падпарадкоўваецца законам граматыкі (камунарскі ад Камуна, дражанскі ад Дражня, драгоцкі ад Драхча, вугольскі ад Вуглы, бегамскі ад Бегамля, бярвіскі ад Бярвішча). Ад адной і той жа назвы ў сістэмах розных дыялектных зон прыметнікі могуць быць утвораны па розных мадэлях (будзянскі, будняцкі, будніцкі, будлянскі ад Буда, рудзінскі і руднянскі ад Рудня, рошчаўскі і рошчынскі ад Рошча)». --Red_Winged_Duck 19:19, 20 жніўня 2024 (+03)Адказаць
    Калі браць за асноўную назву форму Бегамля, то так, прыметнік ад гэтай формы ўтвараецца як бегамскі. Калі ж бярэм Бягомель, то як удакладніў адзін з укладальнікаў БКП-2005 Вінцук Вячорка вось тут, то лепей усё ж утвараць прыметнік бягомельскі, а не бягомскі. На гэтай падставе і з улікам наяўнасьці прыкладаў ужываньня (прытым у большай колькасьці за бягомскі і бегамскі), у тым ліку ў выданьнях клясычным правапісам, схіляюся да патрэбы пераносу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:50, 20 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Маладэчна-2013 (футбольны клюб)Маладэчна (футбольны клюб)

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Калі ласка, прашу перанесьці старонку Маладэчна-2013 (футбольны клюб) у Маладэчна (футбольны клюб), выдаліўшы адтуль перанакіраваньне. Ня мае правоў каб зрабіць гэта самастойна. Пасьля пераносу яшчэ адная старонка Маладэчна-ДЮСШ-4 (футбольны клюб) будзе выдаленая і будзе перанакіроўваць на Маладэчна (футбольны клюб), бо фактычна гэта ўсё адзін і той жа клюб. —Dymitr 22:59, 6 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Зрабіў перанос Маладэчна-2013 (футбольны клюб)Маладэчна (футбольны клюб). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:25, 6 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Дзякуй. Dymitr 23:58, 6 сакавіка 2023 (+03)Адказаць

Кумаркі Каталёніі → Раёны Каталёніі

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У катэгорыі Раёны Гішпаніі цяпер маем кумаркі Каталёніі (відаць, праз каталянскую мову), а па-гішпанску яшчэ мусяць быць камаркі Валенсіі, якія я паводле аналёгіі пасьпяшаўся назваць памылкова. Прапаную ўсе падкатэгорыі перайменаваць у раёны, каб пазьбегнуць блытаніны і розначытаньняў. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 08:19, 23 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

  Падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:56, 23 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
  ПадтрымліваюDymitr 17:14, 23 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

А чаму раёны Гішпаніі нельга называць кумаркамі? Напрыклад па-гішпанску яны называюцца якраз кумаркамі — es:Comarcas de España. Раёнамі яны называюцца толькі ў расейскай мове. Пры гэтым калі перакладаць гішпанскае слова «Comarcas» на беларускую мову праз Гугл-перакладчык, то атрымаем больш лягічнае для беларускай мовы слова «Паветаў». Я думаю мне ня трэба нікому тлумачыць адкуль у беларускай мове зьявілася слова «Раён». Таму адпаведная адмністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гішпаніі павінна называцца менавіта як кумарка, а артыкул Паветы Гішпаніі павінен перанакіроўвацца на артыкул Кумаркі Гішпаніі. --Ліцьвін (гутаркі) 10:11, 24 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Сапраўды. Паглядзеў адпаведную катэгорыю ва ўкраінскім і польскім разьдзелах — там кумаркі (Кумарки, Comarki). Адпаведна, падтрымліваю гэты варыянт і дзякую за пільнасьць! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:19, 24 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Спэцыяльна праверыў: ні ў водным разьдзеле з названых вышэй няма кумарак, ёсьць толькі камаркі (pl:Kategoria:Comarki w Hiszpanii, uk:Категорія:Комарки Іспанії і uk:Комарки Іспанії). Адпаведна трэба пераймяноўваць усе катэгорыі ці ў „камаркі“, ці ў „раёны“.
Чарговы раз зьвяртаюся да правапарушальніка: чужыя камэнтары рэдагаваць забаронена правіламі Вікіпэдыі. Я напісаў менавіта так, як напісаў: „камаркі“ ў Валенсіі, „кумаркі“ ў Каталёніі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:29, 28 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Сапраўды, «камаркі» — не заўважыў адрозьненьня ў адну літару. Менавіта гэта варыянт і падтрымліваю, бо «раён» як назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі — гэта нэалягізм, перанесены ў беларускую мову з расейскай савецкімі ўладамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:26, 28 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Усё перанёс пад камаркі.--Artsiom91 (гутаркі) 14:18, 2 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Corrections of file extensions

рэдагаваць

Hello! Sorry for writing in English. Please rename these two files that actually are JPEG files, not GIF.Jonteemil (гутаркі) 23:56, 7 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Done. Thanks for noticing. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:13, 8 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


 W прыдумаў для НАТО абрэвіятуру АПАД і перайменаваў усе падкатэгорыі асноўнай катэгорыі. Варта вярнуць пад агульнапрынятую назву. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 10:48, 1 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

  Супраць. Абрэвіятуру не прыдумляюць, бо тая ўтвараецца паводле правілаў словаўтварэньня. Гэты скарот АПАД існуе ў беларускамоўнай навуковай літаратуры, якую сустракаў у артыкулах беларускамоўнага кандыдата гістарычных навук Андрэя Валодзькіна, які выкладае на Факультэце міжнародных адносін БДУ. НАТО ёсьць калькай, а не абрэвіятурай, і парушае Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні. Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка». Інакш давядзецца пераймяноўваць створаны апанэнтам артыкул Аб’яднаны пашыральны інтэрфэйс ушытага ПЗ, бо назва зь ягонай жа высновы апынецца «прыдуманай», як і ў шматлікіх іншых выпадках.--Удзельнік:W 16:26, 1 ліпеня 2022 (UTC+3)
Так, сапраўды, абрэвіятура АПАД зусім не зьўляецца распаўсюджанай, але ж асабіста мне больш да спадобы менавіта гэтая абрэвіятура, бо яна дакладна адпавядае поўнай назьве на беларускай мове. --Ліцьвін (гутаркі) 21:11, 1 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за падтрымку. Дадаў крыніцу ў навуковым часопісе, зацьверджаным Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі для вычарпальнасьці. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:48, 1 ліпеня 2022 (UTC+3)

Выкарыстаньне ўніфікаваных і агульнаўжываных у іншых мовах (ня толькі ангельскай) скаротаў датычна міжнародных (не беларускіх) арганізацыяў — гэта нармальная практыка ўсяго цывілізаванага сьвету. Пагатоў ніхто не забараняе падаваць у асноўным артыкуле беларускі скарот, які хоць часам і сустракаецца ў вартых даверу крыніцаў, але паводле статыстыкі ўжываньня ёсьць абсалютна не пазнавальным для чытачоў Вікіпэдыі (Радыё Свабода: «апад» — 1 вынік, «НАТО» — каля 2290 вынікаў, «ната» — 1220 вынікаў). Пэўны, што ў назвах катэгорыяў дакладна мае быць НАТО — з улікам практыкі абсалютна ўсіх балтыйскіх і славянскіх моўных разьдзелаў: pl Kategoria:Państwa należące do NATO, uk Категорія:Країни НАТО, lt Kategorija:NATO narės, ru Категория:Государства НАТО, bg Категория:Членове на НАТО, bs Kategorija:Države članice NATO-a, cs Kategorie:Státy NATO, hr Kategorija:Države članice NATO-a, hsb Kategorija:Čłonski stat NATO, rue Катеґорія:Державы НАТО, sk Kategória:Členovia NATO, sl Kategorija:Države pakta NATO, sr Категорија:Државе чланице НАТО-а. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:53, 2 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Вітаю! Як маецеся? Паводле Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя_даверу#Тыпы крыніцаў: «Шматлікія артыкулы Вікіпэдыі грунтуюцца на навуковых матэрыялах. Такія крыніцы — акадэмічныя і рэцэнзаваныя публікацыі, манаграфіі, падручнікі — звычайна найбольш надзейныя. … Старайцеся, калі магчыма, кіравацца агульнапрынятым навуковым кансэнсусам. Калі існуюць разыходжаньні, варта зьмяшчаць спасылкі на крыніцы кожнага меркаваньня. … Навуковы матэрыял, артыкул, прыняты навуковай суполкай, лічыцца вартым даверу. Калі матэрыял апублікавалі ў атэставаных экспэртамі крыніцах або ў прафэсійнай акадэмічнай прэсе, хутчэй за ўсё яго ўжо папярэдне пряглядзеў прынамсі адзін навуковец-рэцэнзэнт. …навуковыя часопісы больш пажаданыя, каб атрымаць больш надзейны пункт гледжаньня.». Пры гэтым, апанэнт працягвае выдаляць надзейную акадэмічную крыніцу з артыкула Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы, таму прашу абараніць гэтую старонку ад Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў і вандалізму з боку апанэнта дзеля захаваньня прыведзенай крыніцы ў навуковым часопісе (Уладзімер Русаковіч. Беларуска-летувіскія дачыненьні (1997—1998 гг.) // Белая вежа : часопіс. — Кастрычнік 2017. — № 7 (46). — С. 125-129. — ISSN 2311-245x.). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:15, 4 ліпеня 2022 (UTC+3)
  • Пачатковая кансэнсусная форма для ўсіх катэгорыяў — НАТО, таму тут мусіць абгрунтоўвацца менавіта перанос пад новую назву АПАД, і адной крыніцы (пагатоў не мовазнаўчай) дзеля гэтага не дастаткова. Як мінімум варта падаць меркаваньні беларускіх мовазнаўцаў, дзе б сьцьвярджалася і абгрунтоўвалася, што падобныя інтэрнацыянальныя назвы-скароты ня варта выкарыстоўваць у беларускай мове. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:08, 5 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Тым часам катэгорыі дагэтуль вандалізаваныя. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 18:29, 5 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Вярнуў іншыя катэгорыі да пачатковага (кансэнсуснага) стану. Скарот АПАД зрэдку ўжываецца ў публікацыях розных аўтараў, што можна спраўдзіць праз пошук (filetype:pdf), але спарадычнае ўжываньне, вядома ж, не падстава татальна «беларусізаваць» назвы міжнародных арганізацыяў, вядомых у вартых даверу крыніцах (г.зн. масаваму чытачу) пераважна пад інтэрнацыянальнымі скаротамі. Пагатоў асабіста я не сустракаў меркаваньняў мовазнаўцаў, дзе б рэкамэндавалася беларусізаваць назвы міжнародных арганізацыяў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:46, 5 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
  • Пачатковы кансэнсусны варыянт у артыкуле — гэта скарот НАТО. Пагатоў у крыніцах ён мае значна большае пашырэньне і, адпаведна, вядомасьць сярод чытачоў. Калі ня будзе спасылак на меркаваньні мовазнаўцаў, што трэба беларусізаваць падобныя назвы, то менавіта такая абрэвіятура мусіць быць прыярытэтнай у нашым моўным разьдзеле. І адмыслова дзеля ўдзельніка W, «разьнёс уводзіны для лепшага мабільнага выгляду, каб 1-ы сказ быў асобна, тады шаблён:арганізацыя стаіць вышэй па-над асноўным тэкстам, дзе шаблёну і месца, анг. скарот у шаблёне» паўтараю (бо раней ужо казаў пра гэта): ня трэба псаваць выгляд артыкулаў дзеля іх падладжваньня пад мабільную (дадатковую) вэрсію прагляду, калі вам не падабаецца разьмяшчэньне ў мабільнай вэрсіі шаблёну-карті, то, калі ласка, шукайце тэхнічны разьязак (спраўдзіце, ці ўсе карткі пераносяцца, магчыма, нейкія нармальна адлюстроўваюцца і, адпаведна, іншыя карта варта перарабіць адпаведныя чынам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:52, 8 ліпеня 2022 (+03)Адказаць
Вітаю, Удзельнік:Taravyvan Adijene, калі ўжо ідзём на раскрыцьцё! Як маецеся? Калі ласка, будзьце ўважлівымі надалей да прыведзенага вышэй аўтарства скароту АПАД, якое належыць беларускамоўнаму кандыдату навук Валодзькіну. Далейшае паўторнае прыпісваньне мне дадзенага аўтарства ёсьць парушэньнем правілаў Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі і Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў, асабліва з улікам таго, што падобнае абмеркаваньне з Вашым удзелам мела месца ўжо недзе дзесяцігодзьдзе таму. Вашае прыватнае меркаваньне ня ёсьць кансэнсусным, бо супярэчыць меркаваньню, якое выказаў адміністратар Удзельнік:Ліцьвін, які разглядае дадзены запыт паводле правілаў Вікіпэдыі, бо першым выказаўся ў гэтым абмеркаваньні. Урэшце, Вы дагэтуль не прывялі ніводнай акадэмічнай надзейнай крыніцы на беларускай мове ў гэтым абмеркаваньні насуперак неаднакратным запытам, як у даўнім абмеркаваньні, гэтак і цяпер. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:22, 19 жніўня 2022 (UTC+3)
Таксама некалькі гадоў таму Вы самі зьвярталі маю ўвагу на тое, што мне варта спачатку перанесьці адпаведную старонку або катэгорыю паводле правілаў Вікіпэдыі, перш чым распачынаць абмеркаваньне, а цяпер хлусьліва называеце такі перанос вандалізмам. Якая ж ганьба кіруе Вамі цяпер? За такое сапраўды варта вынесьці папярэджаньне.--Удзельнік:W 12:23, 19 жніўня 2022 (UTC+3)
Вітаю, Казімер Ляхновіч! Як маецеся? Хацеў бы заўважыць, што 30 кастрычніка 2012 году мы будзем сьвяткаваць 10-годзьдзе Вікізьвестак. Пасьля стварэньня дадзенага вікіпраекту пошукавыя машыны, у тым ліку амэрыканскага «Гугла», на які Вы спасылаліся, перайшлі да выкарыстаньня Вікізьвестак у сваіх адказах на пошукавыя запыты датычна ўсіх праектаў Вікімэдыі, у тым ліку ўсіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі, у тым ліку нашага. Таму турботы наконт непазнавальнасьці здаўна вырашаюцца найперш у Вікізьвестках праз падачу некалькіх найменьняў прадмета. Больш няма патрэбы ў выдаленьні ў Беларускай Вікіпэдыі беларускамоўнай навуковай тэрміналёгіі, у дадзеным выпадку ў выглядзе скароту АПАД, якому дарэчы ўжо больш за 10 гадоў, на карысьць расейскай трансьлітарацыі, расейскамоўнае паходжаньне якой пацьвярджае першасная крыніца ў самім артыкуле АПАД. Адпаведна зьвяртаю ўвагу на вандальнае выдаленьне апанэнтам скароту АПАД датычна катэгорыі ў Вікізьвестках, які вярнуў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:34, 19 жніўня 2022 (UTC+3)

Як выглядае, утварыўся кансэнсус з назвай Катэгорыя:Краіны-сяброўкі Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:35, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Уступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскi Зьвяз → Уступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Пасьля пераносу выдаліць пачатковую старонку — лацінскія сымбалі ў беларускім тэксьце непатрэбныя. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 11:29, 14 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Перанёс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:33, 14 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Старонка зь мяшанкай кірыліцы і лацінкі ня выдаленая. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:43, 14 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Перапрошваю. Здаецца, пазначыў не пакідаць перанакіраваньне. Выдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:36, 14 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Сардэчная недастатковасьць → Сэрцавая няздатнасьць

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  1. Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўніксэрцавая няздатнасьць;
  2. Беларуская навуковая тэрміналёгія. Nomina Anatomica Alboruthenica — сэрцава-судзінная [сыстэма];
  3. Было абмеркаваньне ў фэйсбучнай суполцы «Толькі пра мову». -- Taravyvan Adijene 20:23, 3 верасьня 2021 (+03)Адказаць

Артыкул пад новай назвай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:35, 14 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Загрэб → Заграб

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Паводле запыту Удзельнік:Gleb Leo ў тэлеграм-суполцы ад 9 траўня, «ёсьць артыкул „Заграбская біржа“, але пры гэтым існуе „Загрэб“. На яго ж перанакіроўвае „Заграб“. Ці ня лепш зрабіць асноўнай назвай артыкула „Заграб“, таксама стварыўшы перанакіраваньне „Загрэб“? У беларускай мове ж у выпадку славянскіх моваў, наколькі я ведаю, адбываецца аканьне».   Падтрымліваю.--Удзельнік:W 16:46, 13 траўня 2021 (UTC+3)

Трэба нейкая ўжо стандартызацыя, каб разьвязаць праблемы з рознымі формамі напісаньня. У БКП у разьдзеле 3 пункце 12 знайшоў, што ў словах іншамоўнага паходжаньня э не пад націскам перадаецца праз а: у асвоеных уласных назовах, найперш – з славянскай лексычнай асноваю: Гашак, Праабражэнскі, Чалюскін, Чалябінск, Чарапавец, Чаркасы, Чачэнія, Шаліхін, Шарамецьеў. Мо мае сэнс усё ж такі выкарыстоўваць варыянт Заграб? --Dymitr 21:24, 20 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Зрабіў перанос на падставе агучаных аргумэнтаў і практыкі ўжываньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:17, 23 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Габрыэль Руа → Габрыель Руа

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Калегі, і яшчэ адна заўвага. Створаны мною тэкст пра Габрыэль Руа таксама выправілі без дыскусіі: імя Габрыэль зьмянілі на Габрыель. Але ў францускай мове -е- адкрытая і ў тарашкевіцы мы перадаем гэта літарай — э. Напрыклад, часопіс ELLE — гэта -Эль-, а не -Ель-. Тое самае і з імем Габрыэль. Наш слынны дыяспарнік і знаўца францускай мовы Аляксандар Надсан таксама заўсёды схіляўся да формы -эль (Сантаэль, Мікаэль, Габрыэль і пад.). Прапаную вярнуць форму Габрыэль. Дзякуй. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Гарбацкі (гутаркі · унёсак18:20, 17 сакавіка 2021 (+03).Адказаць

  • Наколькі я разумею, Мікаэль (якую, сапраўды, маем у БКП-2005 у п. 55.1, заўвага А) і Габрыель — гэта розныя выпадкі. Узьнікненьне ўстаноўнага [й] пасьля і (ы) разглядаецца ў пункце 51 БКП-2005: Пры асваеньні пазычаньняў паміж галоснымі ўзьнікае ўстаўны [й] (на пісьме рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і): а) пасьля і (ы): ― у сярэдзіне слова: абітурыент, віетнамец, дыез, дыета, карыес, мэдыевіст, пацыент, сіеста, спаніель, фіеста; Андора-ля-Віеха, Арыель, Віетнам, Вэрвіе, Габрыель, Гэнрыета, Даніель, Жэнэвіева, Марыета, Рывіера, Трыест, Хавіер. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:20, 17 сакавіка 2021 (+03)Адказаць
Проста паглядзіце, як у тарашкевіцы перадаем імя Габрыель. -- Taravyvan Adijene 23:20, 17 сакавіка 2021 (+03)Адказаць

Напісаньне Габрыель адпавядае сучаснай нармалізацыі Беларускага клясычнга правапісу, прынятай да ўжытку ў Беларускай Вікіпэдыі ў якасьці правіла Вікіпэдыя:Правапіс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:33, 25 красавіка 2021 (+03)Адказаць

Нэрынга Дангвідзе → Нярынга Дангвідзе

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Калегі, я стварыў старонку, прысьвечаную паэтцы і казачніцы Нэрынзе Дангвідзе. Атрымаў прапанову зьмяніць імя пісьменьніцы на Нярынга. Як літуаніст я ня бачу тут літары -я-. І пры жыцьці зь пісьменьніцай якраз высьвятлялі, як лепей аформіць беларускую прапіску ейнага імя. Сярод усіх варыянтаў: Нерынга, Нярынга і Нэрынга — апошні найбліжэй перадае ейнае імя. Дарэчы, у наркамаўцы ня проста так яе падаюць, як Нерынга. Тут пытаньне хутчэй — э ці -е, але ніяк не -я. Між іншым, у вікіпэдыі на тарашкевіцы ўжо ё артыкул — Нерынга (праз -е-), места ў Летуве. Варыянт Нярынга прыўносіць блытаніну. Прапаную вярнуць назву Нэрынга. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Гарбацкі (гутаркі · унёсак18:36, 17 сакавіка 2021 (+03).Адказаць

Дзякую за стварэньне старонкі абмеркаваньня, да ўсяго рукі не даходзяць.
Зьвярнуў увагу на напісаньне імені, бо ў летувіскім варыянце паэткі стаіць літара e, а не ė. Спраўдзіў вымаўленьне ў белсатаўскім сэрвісе Добрапіс, запачаткаваным Зьмітром Саўкам: канкрэтна Neringa Dangvydė там няма, аднак ёсьць Neringa Češkevičiutė, якую сэрвіс прапануе вымаўляць НЯрынґа ЧашкявічУце.
У дадзеным абмеркаваньні не падымаю пытаньне, што рабіць з горадам Нерынгай, толькі зь пісьменьніцай. -- Taravyvan Adijene 23:17, 17 сакавіка 2021 (+03)Адказаць
А хіба назва места і асабовае імя ня маюць аднолькавае напісаньне і, адпаведна, вымаўленьне? Бо вышэй я прывёў гукавы файл з назвай места Нерынга (Neringa) па-летувіску і там даволі выразна прамаўляецца менавіта НЭ́рынга. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:55, 18 сакавіка 2021 (+03)Адказаць
Добра, тады дадаём да пераносу і назву места Нерынга → Нярынга. -- Taravyvan Adijene 13:44, 18 сакавіка 2021 (+03)Адказаць
«Добрапіс» падае пасьлядоўна. Тое самае і ў выпадку зь Нярысам. -- Taravyvan Adijene 16:13, 18 сакавіка 2021 (+03)Адказаць
А гэта добры аргумэнт. Відаць, тут мы ўжо маем пэўную традыцыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:39, 18 сакавіка 2021 (+03)Адказаць

Выканаў перанос на падставе зьвестак Добрапісу і выяўленай у абмеркаваньні аналёгіі з шырока ўжываным Нярысам пры адсутнасьці пярэчаньняў на гэтую аргумэнтацыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:41, 25 красавіка 2021 (+03)Адказаць

UlmusВяз

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Ёсьць беларуская назва гэтага роду дрэваў, пашыранага ў Беларусі, якая прыводзіцца ў беларускай навуковай тэрміналёгіі па батаніцы (4. Ulmus L — вяз — вяз // Батаніка. Агульная і спэцыяльная = Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Менск: Інбелкульт, 1924.). Таксама «назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні», паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, і ёсьць «агульнапрыняты беларускі адпаведнік», пашыраны ў тым ліку ў назвах відаў дрэваў гэтага роду.--Удзельнік:W 12:50, 27 лютага 2021 (UTC+3)

  • Сапраўды, у геаграфічна блізкіх моўных разьдзелах адпаведныя артыкулы маюць мясцовую, а не лацінскую назву + паводле БЭ (т. 4, с. 339), вяз — гэта асноўная назва. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:32, 27 лютага 2021 (+03)Адказаць
  • Флора БССР падае назву роду Ільм, Вяз, Бераст. У новым выданьні Флора Беларусі надрукована толькі тры тома й там няма роду Ulmus. Можно перенесьці назву ў Вяз і захаваць пошук па ўсем сынонімам. --Удзельнік:SergeiSEE 20:47, 27 лютага 2021 (UTC+2)

Выканаў перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:51, 27 лютага 2021 (+03)Адказаць

Быкава (станцыя)Быкова (станцыя)

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


па-расейску: Быко́во. 217.117.125.88 19:17, 23 студзеня 2021 (+03)Адказаць

Выканана. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:45, 23 студзеня 2021 (+03)Адказаць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Каб пазьбегнуць блытаніны з КДБ Беларусі. DobryBrat (гутаркі) 14:55, 9 сьнежня 2020 (+03)Адказаць

Выканана. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:45, 23 студзеня 2021 (+03)Адказаць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Каб пазьбегнуць блытаніны з КДБ Беларусі. DobryBrat (гутаркі) 14:55, 9 сьнежня 2020 (+03)Адказаць

Так, згодзен. --Ліцьвін (гутаркі) 15:34, 9 сьнежня 2020 (+03)Адказаць

Выканана. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:45, 23 студзеня 2021 (+03)Адказаць

НізкізNizkiz

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Не гледзячы на абгрунтаваныя заўвагі на конт напісання назвы гурта, якія былі неаднаразова выказаныя падчас рэцэнзавання артыкула, абмеркавання артыкула падчас намінацыі, вынік быў падведзены з поўным ігнараваннем заўваг. У мяне пытанне: гэта свядомая палітыка Вікіпедыі на тарашкевіцы? Я маю на ўвазе бяссэнсоўнасць працэсу рэцэнзавання і абмяркоўвання падчас намінацыі, калі ўсё роўна аўтар «за вушы» працягвае артыкул у тым стане, які задавольвае толькі яго, то бок пагаджаецца толькі з касметычнымі зменамі. Пытаюся выключна з пункту гледжання маёй прысутнасці тут, бо шкада часу на вычытку і рады, калі яны нікому не патрэбны. Віт; гутаркі 00:55, 27 красавіка 2020 (+03)Адказаць

Асабіста я ня бачу нейкай прынцыповасьці тут у лацінкавым напісаньні і, адпаведна, вялікай праблемы. Фармальна ў нас працуе ВП:ПНА, згодна зь якім Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс). Вядома, пра беларускую лацінку нічога не гаворыцца, але разам з тым у нас ёсьць артыкулы Мужыцкая праўда, Беларус (1913), Беларускае жыцьцё (1919) і г. д. (у арыгінале ўсе гэтыя выданьні мелі толькі лацінкавыя назвы). Што датычыцца ўжываньня кірылічнай назвы менавіта гэтага гурту, то ў крыніцах яна ўсё ж сустракаецца: [3], [4], [5]. Ня трэба забывацца, што згодна з ВП:БКП гэты разьдзел ствараецца кірыліцай і пытаньне аўтаматычнай трансьлітарацыі на лацінку дагэтуль, на жаль, ніхто не разьвязаў. Пагатоў большасьць чытачоў карыстаецца кірыліцай і можна выказаць здагадку, што пры пошуку назвы менавіта гэтага гурту яны наўрад ці будуць пераймацца пераключэньнем раскладкі. Адпаведна, наш разьдзел толькі выйграе ў праглядах. Я сам падтрымліваю лацінку і лацінкавыя назвы (абавязкова выкарыстоўваю пры даданьні файлаў у Вікісховішча), але я б не сказаў, што ўзьнятае тут пытаньне мае відавочны адказ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:13, 27 красавіка 2020 (+03)Адказаць
Як я ўжо заўважыў раней, тут мы маем не імя, а брэнд, і мы проста ня маем права нешта выдумляць ад сябе, гэта неэнцыкляпэдычна. А якраз для тых, хто раптам будзе шукаць кірыліцай, проста робіцца перанакіраваньне.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:13, 27 красавіка 2020 (+03)Адказаць
Падтрымліваю! Катэгарычна ня згодны, што назву гурта — іхні брэнд — напісалі кірыліцай. Тое, што нехта там напісаў кірыліцай назву гурта — гэта іх праблемы. Калі з гэтым пагадзіцца, то тады прыйдзецца дзеля пасьлядоўнасьці вельмі многа чаго пераводзіць на кірыліцу. Лічу, гэта недарэчна.--Ihar Baranouski (гутаркі) 22:09, 27 красавіка 2020 (+03)Адказаць

Пішуць Nizkiz? Хай будзе Nizkiz. Перанакіраваньня хопіць. --Ліцьвін (гутаркі) 02:07, 28 красавіка 2020 (+03)Адказаць

  Супраць пераносу. Даў абгунтаваны адказ на заўвагу наконт напісаньня назвы гурта ў Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз#Камэнтары на падставе Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. Запыт выглядае на парушэньне Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі. Падтрымліваю меркаваньне абодвух адмінаў наконт 2 прыведзеных правілаў Вікіпэдыя:Правапіс і Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, а таксама дастатковасьці ўжо створанага перанакіраваньня. Удзячны кожнаму ўдзельніку за рэцэнзіі, камэнтары, заўвагі, прапановы, крытыку, падтрымку і дапаўненьне, што спрыяе паляпшэньню артыкулаў.--Удзельнік:W 11:36, 28 красавіка 2020 (UTC+3)
Адзначу, што парушэнне правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду мела месца менавіта пры напісанні артыкула Нізкіз. А дакладней: назва ТБ-праграмы Belsat Music Live па незразумелых дагэтуль прычынах азначана ў артыкуле як «Музыка ужывую». Не было прыведзена ніводнай АК на такое напісаньне, адзіным аргумэнтам стаў беларуска-ангельскі слоўнік… Відавочнае парушэньне Вікіпедыя:Не ўласным дасьледваньням. Нагадваю, для тых хто мабыць яшчэ не ўцяміў, Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя (пакуль што яшчэ), то бок не ўласны блог, не інстаграм, не інтэрнэт-форум. Нельга прыдумваць факты, а толькі іх адлюстроўваць. Кожнае слова ў артыкуле, у ідэале, павінна падмацоўвацца АК. Віт; гутаркі 12:46, 29 красавіка 2020 (+03)Адказаць
  Падтрымліваю перанос (гл.вышэй).--Lesnas ättling (гутаркі) 17:09, 29 красавіка 2020 (+03)Адказаць

Засталася фактычна адна крыніца (загаловак у ютубе наўрад ці варта ўлічваць). Калі гурт гэтак прынцыпова пазыцыянуе сябе менавіта з лацінкавай назвай Nizkiz, што выяўляецца ў абсалютнай большасьці вартых даверу крыніцах, то ня варта гэтую назву «кірылізаваць». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:08, 21 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Martin S.Martin S

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Змяніце, каліласка, адрас — https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Martin_S. (з кропкай напрыканцы) на адрас https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Martin_S (без кропкі) Пры наяўнасці кропкі напрыканцы немагчыма падзяліцца спасылкай на артыкул. Аўтапераходы не ўспрымаюць кропку, адрасуюць на адрас без кропкі, а такаой старонкі не існуе. Нават туткалі націснеце паераход, то не адрасуе. Дзякуй. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Volnylitvin (гутаркі · унёсак).

Стварыў перанакірваньне з Martin S на Martin S. Таксама вы можаце карыстацца пунтам мэню зьлева «Сталая спасылка», звычайна ў падбоных выпадках гэта дапамагае. --Red_Winged_Duck 14:28, 2 траўня 2019 (MSK)Адказаць

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…