Алесь Разанаў

беларускі паэт, пісьменьнік, перакладнік

Але́сь Раза́наў (5 сьнежня 1947 — 26 жніўня 2021[4]) — беларускі паэт і перакладнік. Двойчы ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012, 2017). Міжнародная адзнака імя Давіда Бурлюка[5].

Алесь Разанаў
лац. Aleś Razanaŭ
Алесь Сьцяпанавіч Разанаў
Алесь Разанаў выступае ў Менску, сьнежань 2011 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 сьнежня 1947(1947-12-05)[1]
Памёр 26 жніўня 2021(2021-08-26)[2] (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, паэт, празаік, эсэіст
Гады творчасьці 1961—2021
Жанр паэзія
Мова беларуская мова[3]
Дэбют 1961 год
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Бацька — Сьцяпан Разанаў, паходзіць з Тамбоўскай вобласьці, прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе й застаўся. У 1966 годзе Алесь Разанаў скончыў Сялецкую сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, паралельна працаваў ліцейшчыкам на Менскім заводзе ацяпляльнага абсталяваньня.

У кастрычніку 1968 студэнты БДУ (сярод лідэраў студэнцкае групы былі Разанаў і Віктар Ярац) зьвярнуліся ў ЦК КПБ з патрабаваньнем вярнуць навучаньне на беларускай мове. Мясцовыя лідэры камуністычнае партыі праводзілі курс на татальную русіфікацыю беларускага грамадзтва; беларуская мова разглядалася як непатрэбная й любы выступ у ейную абарону расцэньваўся як нацыяналістычны выклік. Вось чаму справе студэнтаў-філёлягаў быў дадзены ход. На іх было павешана таўро нацыяналістаў, што само па сабе было страшным словам-праклёнам па тых часах. Але кіраўніцтва ЦК КПБ баялася грамадзкага рэзанансу, таму справе рашылі не надаваць палітычную афарбоўку — Разанава й Яраца папросту выключылі з унівэрсытэту.

Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, Уладзімера Калесьніка, які на той час займаў пасаду загадчыка катэдры беларускае мовы й літаратуры ў Берасьцейскім пэдагагагічным інстытуце, ды рэктара БПІ Сяргея Гусака, Разанаву пашчасьціла працягнуць вучобу на філялягічным факультэце Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту, які ён скончыў у 1970 годзе.

У 1970—1971 гадах працаваў настаўнікам беларускае мовы й літаратуры ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёну, дзе разам з вучнямі заснаваў літаратурны гурток. З 1972 году на прафэсійнай літаратурнай працы.

Працаваў у «ЛіМе» і «Роднай прыродзе» (1972—1974), выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974—1986), часопісе «Крыніца» (1994—1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). У 2001 годзе жыў у Гановэры (Нямеччына), у 2003 годзе — у Грацы (Аўстрыя)[6]. Пасьля жыў у Беларусі.

 
Зьлева направа: Алесь Разанаў і Ян Чыквін. Беларусь, Менск, 1994 год.

Ягоныя творы перакладаліся на анґельскую мову амэрыканскай пісьменьніцай Джасьцін Ралей з Паўночнай Караліны[7].

Творчасьць

рэдагаваць
 
Творчая вечарына Яна Чыквіна. Зьлева направа: Адам Мальдзіс, Галіна Тварановіч, Анатоль Вярцінскі, Ян Чыквін, Ніна Іванова, Алесь Разанаў. Беларусь, Менск, 1997 год.

Зборнікі паэзіі:

  • «Адраджэньне» (1970) (першапачатковы назоў — «Адрачэньне»)
  • «Назаўжды» (1974)
  • «Каардынаты быцьця» (1976)
  • «Шлях — 360» (1981)
  • «Вастрыё стралы» (1988, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы)
  • «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
  • «Паляванне ў райскай даліне» (1994, прэмія «Гліняны Вялес»)
  • «Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
  • «Wortdichte» (2003) (па-нямецку, прэмія Гердэра[6])
  • «Кніга ўзнаўленняў» (2005)
  • «Лясная дарога: версэты» (2005)
  • «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
  • «Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll: gedichte» (2006)
  • «Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
  • «Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
  • «Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
  • «Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
  • «З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
  • «З Вяліміра Хлебнікава» (2011, тэкст паралельна на беларускай і расейскай мовах)
  • «І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
  • «Der Mond denkt, die Sonne sinnt: wortdichte» (2011)
  • «Падарунак хроснай маці» (2013)
  • «На гэтай зямлі = Auf dieser Erde: версэты» (2015)
  • «Галасы тое, што ёсць, шукаюць: пункціры» (2016)
  • «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі: кніга перастварэнняў Алеся Разанава» (2017)
  • «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж: пункціры» (2018)
  • «Маланка жне, гром малоціць: вершаказы» (2020)

Рабіў пераклады зь летувіскае, баўгарскае, сэрбскахарвацкае, анґельскае ды іншых моваў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон у Іванаву ноч». Пераклаў на беларускую мову хоку Мацуо Басё[8].

  1. ^ Ales Rasanaŭ // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ На 74-м годзе памёр паэт Алесь Разанаў // Беларуская служба радыё «Свабода» (белар.) — 1954.
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Памёр паэт Алесь Разанаў Наша Ніва Праверана 26 жніўня 2021 г.
  5. ^ Фестиваль Антиподы - Международная Академия Зауми (рас.) Праверана 31 студзеня 2022 г.
  6. ^ а б Ales Rasanau — internationales literaturfestival Berlin (ням.) Праверана 31 студзеня 2022 г.
  7. ^ Амэрыканская пісьменьніца: беларуская мова самая прыгожая ў сьвеце. Telegraf.by (6 сакавіка 2012). Праверана 7 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Алесь Разанаў. Біяграфія

Літаратура

рэдагаваць
  • Івашчанка, А. Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме // Наша гісторыя. — 2018. — № 5. — С. 36-39. — ISSN 2617-2305.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць