Факультэт міжнародных адносін БДУ

Падразьдзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, заснаванае ў кастрычніку 1995 году.

Факультэт міжнародных адносін БДУ (ФМА) — падразьдзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, заснаванае ў кастрычніку 1995 году.

Факультэт міжнародных адносін БДУ
2012 год
2012 год
Заснаваны 1 кастрычніка 1995 (29 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Колькасьць пэрсаналу 300 (2018 г.)
Колькасьць студэнтаў 2500 (2018 г.)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°53′32″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89222° пн. ш. 27.54806° у. д. / 53.89222; 27.54806Каардынаты: 53°53′32″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 53.89222° пн. ш. 27.54806° у. д. / 53.89222; 27.54806
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вэб-сайт fir.bsu.by
Факультэт міжнародных адносін БДУ на мапе Беларусі
Факультэт міжнародных адносін БДУ
Факультэт міжнародных адносін БДУ
Факультэт міжнародных адносін БДУ

Месьціцца ў Маскоўскім раёне Менску па вул. Ленінградзкай, д. 20 — насупраць Менскага чыгуначнага вакзалу. На 2018 год навучаньне па 6 спэцыяльнасьцях праходзіла каля 2500 студэнтаў, зь іх каля 500 іншаземцаў з 30 краінаў. Ажыцьцяўляся выкладаньне 17 замежных моваў. Само навучаньне праходзіла па-расейску. Факультэт налічваў звыш 300 супрацоўнікаў, зь іх 19 дактароў навук і 99 кандыдатаў навук. Асьпіранты і дактаранты факультэту абаранілі 11 доктарскіх і 72 кандыдацкія дысэртацыі[1].

На 2018 год Факультэт міжнародных адносін БДУ налічваў:

  • 13 катэдраў — міжнародных адносін, дыпляматычнай і консульскай службы, міжнароднага права, міжнароднага прыватнага і эўрапэйскага права, міжнародных эканамічных адносін, міжнароднага турызму, мытнай справы, мовазнаўства і краіназнаўства Ўсходу, ангельскай мовы гуманітарных спэцыяльнасьцяў, ангельскай мовы эканамічных спэцыяльнасьцяў, германскіх моваў, раманскіх моваў, тэорыі і мэтодыкі выкладаньня расейскай мовы як замежнай[2];
  • 7 цэнтраў — міжнародных дасьледаваньняў, інфармацыйна-аналітычны, дасьледаваньняў зьнешняй палітыкі ЗША, разьвіцьця аграэкатурызму, карэйскай мовы, іраназнаўства, турэцкай мовы і культуры[3].

Навучаньне

рэдагаваць

На 2018 год Факультэт міжнародных адносін БДУ рыхтаваў адмыслоўцаў па 6 спэцыяльнасьцях:

  • міжнародныя адносіныперакладнік-рэфэрэнт з 2 моваў і спэцыяліст у міжнародных дачыненьнях;
  • міжнароднае права — юрыст-міжнароднік зь веданьнем замежных моваў;
  • сусьветная эканоміка — эканаміст;
  • міжнародны турызм — мэнэджар-эканаміст і перакладнік-рэфэрэнт з 2 моваў;
  • мытная справа — мытнік;
  • лінгвакраіназнаўства — перакладнік-рэфэрэнт з 2 моваў і ўсходазнаўца-міжнароднік[4].

Набор у магістратуру ажыцьцяўляўся па 6 спэцыяльнасьцях:

  • гісторыя міжнародных адносін і зьнешняй палітыкі — магістар гістарычных навук;
  • юрыспрудэнцыя — магістар юрыдычных навук;
  • сусьветная эканоміка — магістар эканамічных навук;
  • кіраваньне ў сацыяльных і эканамічных сыстэмах — магістар кіраваньня і эканомікі;
  • мэнэджмэнт масавых падзейных мерапрыемстваў (2 гады);
  • усходазнаўства — магістар усходазнаўства[5].

Падрыхтоўка дасьледнікаў у асьпірантуры й дактарантуры ажыцьцяўлялася па 9 спэцыяльнасьцях:

  • гісторыя міжнародных адносін і зьнешняй палітыкі;
  • сусьветная эканоміка;
  • міжнароднае прыватнае права;
  • эўрапейскае права;
  • палітычныя інстытуты й этнапалітычная канфлікталёгія;
  • тэорыя мовы;
  • параўнальна-гістарычнае, тыпалягічнае і супастаўляльнае мовазнаўства;
  • усходнія мовы;
  • гісторыя і тэорыя культуры[6].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Таблічка ФМА БДУ

1 кастрычніка 1995 году Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт заснаваў Факультэт міжнародных адносін (ФМА) на аснове катэдры міжнародных адносін Гістарычнага факультэту БДУ і катэдры міжнароднага права Юрыдычнага факультэту БДУ. Факультэт разьмясьцілі ў Першамайскім раёне Менску па вул. Акадэмічная, д. 25. 1 сьнежня 1995 году на ФМА БДУ ўтварылі яшчэ 2 катэдры: міжнародных эканамічных адносін і ангельскай мовы. 1 верасьня 1996 году дадалі катэдру ўсходніх моваў. З 1996 году грамадзкае аб’яднаньне «Разьвіцьцё» выдае пры ФМА «Часопіс міжнародных адносін і міжнароднага права». У кастрычніку 1998 году стварылі катэдру міжнароднага турызму. У 1998 годзе на ФМА БДУ абаранілі першую кандыдацкую дысэртацыю. У жніўні 2000 году заснавалі 2 катэдры: мытнай справы, міжнароднага прыватнага і эўрапейскага права. У верасьні 2000 году ў склад ФМА БДУ ўлучылі катэдру тэорыі й мэтодыкі выкладаньня расейскай мовы як замежнай. З 2001 году катэдру ангельскай мовы падзялілі на дзьве: гуманітарных і эканамічных спэцыяльнасьцяў. У сьнежні 2003 году на ФМА БДУ адчынілі Рэспубліканскі цэнтар кітаязнаўства, які з 2006 году стаў Інстытутам імя Канфуцыя. У 2004 годзе ў склад ФМА БДУ ўвайшлі катэдры сацыяльна-гуманітарных навук, культуралёгіі й сучасных замежных моваў Гуманітарнага інстытуту БДУ, якія знаходзіліся ў складзе факультэту да сакавіка 2009 году. У 2009 годьзе на ФМА БДУ адчынілі цэнтар карэязнаўства. У верасьні 2012 году факультэт пераехаў у новы навучальны корпус у Маскоўскім раёне Менску па вул. Ленінградзкая, д. 20 — насупраць Менскага чыгуначнага вакзалу[1].

Выпускнікі

рэдагаваць
  1. ^ а б Віктар Шадурскі. Аб факультэце // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
  2. ^ Катэдры // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
  3. ^ Цэнтры // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
  4. ^ Абітурыенту (рас.) // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
  5. ^ Магістратура // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.
  6. ^ Асьпірантура і дактарантура // Факультэт міжнародных адносін БДУ, 2018 г. Праверана 10 жніўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць