Андрэй Скурко
Андрэй Скурко (нар. 1978, Крывічы Мядзельскі раён) — рэдактар газэты «Наша Ніва», палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Андрэй Скурко | |
Дата нараджэньня | 12 сакавіка 1978 (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі ПЭН-цэнтар |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў філялягічны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Беларуская філялёгія». Аўтар «Нашай Нівы» з 1998 году, з 2000 году намесьнік галоўнага рэдактара. У 2006 годзе абраны намесьнікам старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру. Выйшаў зь яго ў 2019 годзе[1].
Зь 1 сьнежня 2006 году да 2017 году галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва»[2]. Пасьля перадачы паўнамоцтваў Ягору Марціновічу стаў кіраўніком аддзелу рэклямы й маркэтынгу «Нашай Нівы» й сцэнарыстам дзіцячага часопісу «Асцярожна: дзеці!» выданьня.
8 ліпеня 2021 году разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[3][4]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, быў прызнаны палітычным вязьнем[5][6].
Па заканчэньні трох сутак арышту абвінавачваньне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманьне было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня»)[7]. «Вясна» паведаміла, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслугаў на суму 3500 BYN[7]. Увесь час зьняволеньня ў ізалятары на Акрэсьціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязьні, сядзелі бяз зьменнай бялізны, перадачаў. Ім не выдавалі матрацы й пасьцельную бялізну, яны спалі на падлозе ці голых мэталічных ложках[8].
21 ліпеня 2021 году пераведзены ў СІЗА-1 Менску[9]. Скурко, які хварэе на дыябэт, 13 дзён не атрымліваў неабходнага, у яго была дыягнаставана пнэўманія[10].
15 сакавіка 2022 году Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па два з паловай гады калёніі за нявыплату камунальных паслугаў[11].
Сям’я
рэдагавацьЖанаты на Паўліне Скурко. У шлюбе гадуе сына[12].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў : вершы / маст. Р. Гарошка. — Менск: Тэхналёгія, 2022. — 64 с. — ISBN 978-985-458-329-7
- Карней Чукоўскі. Добры доктар Будзь-Здароў / перакл. Андрэй Скурко, маст. Г. Зайцава. — Менск: Тэхналёгія, 2022. — 30 с. — ISBN 978-985-458-338-9
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтр // nashaniva.by 30 кастрычніка 2019
- ^ Тое, што нас яднае(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 7 сьнежня 2006
- ^ Massive crackdown on independent media throughout Belarus (анг.). Белсат (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
- ^ Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
- ^ Илья Коваль. (2021-07-13) В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-13 г.
- ^ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-12 г.
- ^ а б Хроніка палітычнага пераследу 19 ліпеня. Вясна (2021-07-19). Праверана 2021-07-19 г.
- ^ Андрэй Скурко не вызвалены. Яго затрымалі ізноў, за што — невядома. Новы час (2021-07-19). Праверана 2021-07-19 г.
- ^ Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пераводзяць у СІЗА на Валадарку. Белсат (2021-07-21). Праверана 2021-07-27 г.
- ^ БАЖ просіць улады перавесці Андрэя Скурко ў грамадзянскую бальніцу (бел.). Новы час (2021-07-29). Праверана 2021-10-23 г.
- ^ Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко далі па два з паловай года калоніі (бел.). Новы час (2022-03-15). Праверана 2022-04-01 г.
- ^ Lucie Sýkorová. (2021-08-27) Běloruský novinář cituje v dopisech z vězení Švejka: „Věznice je nejbezpečnější místo na světě.“ (чэс.). HlídacíPes.org(cs). Праверана 2021-10-23 г. Архіўная копія ад 2021-10-23 г.