Маладэчна (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб

«Маладэчна-2018» — футбольны клюб зь Беларусі, з гораду Маладэчна. Свае хатнія матчы ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць 4800 гледачоў. Таксама зрэдку клюб гуляе на Школьным стадыёне ў Чысьці.

Маладэчна-2018
Поўная назва Футбольны клюб «Маладэчна-2013»
Заснаваны 1989
Горад Маладэчна, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 4800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

За польскім і савецкім часам

рэдагаваць

Футбол у горадзе зьявіўся падчас існаваньня міжваеннай Польшчы, калі быў сфармаваны клюб «ВКС Маладэчна». За савецкім часам клюб некалькі разоў закладваўся і спыняў сваё існаваньне, выступаючы пад назвамі «Дынама», «Маладэчна», «Спартак», «Нарач», «Чырвоны сьцяг», «Хваля», «Селена», «Мэталіст», «Праца» і «Станкабудаўнік».

Клюб быў у чарговы раз створаны ў 1989 годзе пад назвай «Мэталюрг» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі Генадзя Карпенкі. «Мэталюрг» адразу выйшаў у наймацнейшы дывізыён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам чэмпіянату і Кубка БССР.

Па здабыцьці незалежнасьці

рэдагаваць

У 1992—2003 гадах гуляў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000 году). У клюбе пачыналі кар’еру такія гульцы, як Аляксандар Вяжэвіч, Уладзімер Карыцька, браты Ўладзімер і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х празь фінансавыя праблемы клюб апусьціўся да другой лігі, дзе стаў займаць месца ў канцы табліцы. У сэзонах 2009—2011 гадоў каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэньне. У 2011 клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладэчна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсару. У 2012 праблемы зь фінансаваньнем прывялі да чарговага падзеньня ў ніжнюю частку табліцы. У 2013 годзе зноў зьмяніў назву на «Маладэчна-2013». У 2013 годзе ў клюбу зьявілася новая эмблема на беларускай мове[1], пры гэтым ад самага пачатку стварэньня было заяўлена, што эмблема клюбу будзе толькі на беларускай мове, да таго ж на эмблеме будзе ўказаны год заснаваньня — 1949[2].

«Маладэчна-ДЮСШ-4»

рэдагаваць

Пасьля сэзону 2014 году клюб спыніў існаваньне, а з 2015 году ў другую лігу заявілася іншая маладэчанская каманда «Маладэчна-ДЮСШ-4»[3], якая фактычна ёсьць пераемніцай клюбу. У лютым 2015 году стала вядома, што «Маладэчна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у другой лізе замест «Маладэчна-2013»[4]. Новая каманда стала выступаць значна больш пасьпяхова і адразу ачоліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладэчна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і ня здолела выйсьці ў першую лігу, заняўшы чацьвертае месца. Перад сэзонам 2016 году «Маладэчна-ДЮСШ-4» мела мажлівасьць заявіцца ў першую лігу замест спыніўшых існаваньне камандаў, але адмовілася і працягнула выступы ў другой лізе. У сэзоне 2016 годзк клюб доўгі час рухаўся на трэцім месцы, якое забясьпечвала выхад у першую лігу, але ў двух апошніх турах атрымала паразу ад сваіх асноўных канкурэнтаў — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сэзон на пятым месцы. У сэзоне 2017 году маладэчанскі клюб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг гульцоў з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсэзонныя зборы і іншае. Аднак, у чэмпіянаце «Маладэчна-ДЮСШ-4» ня здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што маладэчанскі клюб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

У сэзоне 2018 году дружына ў асноўным складалася з маладэчанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасьць запрошаных гульцоў, сярод якіх быў дасьведчаны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладэчна-ДЮСШ-4» займала апошні радок, а першая перамога была здабытая толькі ў 13-м туры. Аднак, пазьнейшыя посьпехі дазволілі камандзе ўзьняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сэзон на 9 радку з 15 дружанаў. У сэзоне 2019 году каманда стала называцца «Маладэчна». Захаваўшы лідэраў, маладэчанскі клюб умацаваўся шэрагам новых гульоў, у тым ліку з досьведам выступаў ў найвышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладэчанцы дзякуючы добра праведзенай другой палове сэзону стаў трэцім, што ў сувязі з спыненьнем існаваньня менскага «Тарпэда» давала права на выхад у першую лігу.

У пачатку 2020 году доўгі час заставалася адкрытым пытаньне аб удзеле «Маладэчна» ў першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладэчанскага раёну, у лютым зьявілася інфармацыя аб магчымым аб’яднаньні «Андэрдога» з «Маладэчнам», каб аб’яднаны клюб узяў удзел у першай лізе. Плянавалася, што бюджэт будзе фармавацца напалову з прыватнага капіталу ўласьнікаў «Андэрдога», аднак пазьней праз рознагалосьсяў «Андэрдог» увогуле зьняўся з роызыгрышаў беларускіх пяршынстваў, а «Маладэчна» заявілася ў другую лігу. Не зважаючы на дрэнны старт, «Маладэчна» зь цягам часам захапіла лідэрства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап. У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладэчанскага клюбу Мікіта Крыўцоў[5]. У фінальным этапе другой лігі маладэчанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на пераходныя матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка» за месца ў першай лізе на наступны сэзон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў другой лізе.

У пачатку сэзона 2021 году фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладэчна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[6]. Маладэчанскі клюб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Менскім дывізіёне другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пэнальці менскаму БДУ (0:0, 0:0, пэн. 1:4). У студзені 2022 году ў выніку недахопу камандаў для першай лігі АБФФ прапанавала «Маладэчна» месца ў другім дывізіёне[7]. У лютым 2022 году клуб падаў дакумэнты дзеля праходжаньня ліцэнзаваньня да ўдзелу ў першай лізе. «Маладэчна» стала серадняком турніру і завяршыла сэзон на 8 месцы з 13 клюбаў. Сэзон 2023 году «Маладэчна» таксама пераважна была ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы пры 17 удзельніках.

Папярэднія назвы

рэдагаваць
  • 1989—1992: «Мэталюрг»
  • 1993—2000: «Маладэчна»
  • 2001—2003: «Маладэчна-2000»
  • 2004—2010: «Маладэчна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладэчна-2013»
  • 2015—2018: «Маладэчна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладэчна-2018»

Дасягненьні

рэдагаваць

Беларусь

рэдагаваць
Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Даніла Трацяк 2004
7   ПА Глеб Гулецкі 2002
8   ПА Кірыл Ганчарык 2004
10   ПА Юры Казлоў (капітан) 1991
11   Нап Уладзіслаў Фядосаў 1998
14   Аб Ільля Коваль 1998
17   Аб Артур Кац 1994
20   ПА Абдулазіз Лавал 1992
21   ПА Арцём Уласаў 2003
22   Аб Герман Кутковіч 2002
23   Нап Ігар Моніч 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   Бр Раман Сьцяпанаў 1991
27   Аб Сяргей Усеня 1988
44   Аб Арцём Дылеўскі 1997
55   ПА Ягор Імеракоў 2002
66   Аб Сіна Абсамадаў 2000
70   ПА Павал Цесьлюкевіч 1995
73   Нап Ягор Нікіпаронак 2002
88   ПА Дзьмітры Герман 1988
92   ПА Багдан Куцы (ар. Шахцёр) 2003
97   Нап Вадзім Фаставец 2002
99   Аб Станіслаў Быліновіч 2004

Статыстыка

рэдагаваць

Чэмпіянат БССР

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
1989 Другая 1 22 15 4 3 53–19 34
1990 Першая 4 30 17 6 7 44–26 40
1991 Першая 1 28 17 7 4 68–24 41

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
1992 Першая 9 15 5 5 5 11–12 15 1/2
1992—1993 Першая 13 32 7 10 15 34–40 24 1/4
1993—1994 Першая 9 30 10 11 9 35–31 31 1/2
1994—1995 Першая 4 30 12 11 7 48–30 35 1/4
1995 Першая 5 15 8 1 6 33–19 25 1/4
1996 Першая 8 30 11 8 11 42–33 41 1/8
1997 Першая 13 30 7 9 14 28–44 30 1/4
1998 Найвышэйшая 14 28 4 4 20 21–51 16 1/4
1999 Найвышэйшая 16 30 2 5 23 21–71 11 1/8
2000 Першая 1 30 23 5 2 76–16 74 1/32
2001 Найвышэйшая 10 26 8 5 13 23–47 29 1/8
2002 Найвышэйшая 13 26 3 3 20 23–59 13 1/8
2003 Найвышэйшая 16 30 3 7 20 19–52 16 1/8
2004 Першая 13 30 9 4 17 27–54 31 1/16
2005 Другая 12 26 5 3 18 21–54 18 1/32
2006 Другая 16 32 5 5 22 33–71 20 1/32
2007 Другая 14 30 7 4 19 28–71 25 1/32
2008 Другая 8 30 11 10 9 55–43 43 1/32
2009 Другая 3 26 15 3 8 55–31 48 1/16
2010 Другая 4 34 17 6 11 69–52 57 1/16
2011 Другая 4 30 17 7 6 58–38 58 1/32
2012 Другая 15 36 12 2 22 45–86 38 1/32
2013 Другая 10 24 6 4 14 32–51 22 1/64
2014 Другая 16 24 10 1 13 47–46 31 1/32
2015 Другая 4 26 15 5 6 55–23 50 1/32
2016 Другая 5 24 13 4 7 60–22 43 1/32
2017 Другая 6 26 13 6 7 70–37 45 1/16
2018 Другая 9 28 8 7 13 46–64 31 1/32
2019 Другая 3 28 22 1 5 91–26 67 1/32
2020 Другая — група А 1 20 15 3 2 59–18 48 1/64
Другая — за 1—6 месца 3 10 4 1 5 15–20
2021 Другая — Менскі (поўнач) 1 18 17 0 1 99–12 51 1/16
Другая — плэй-оф 9—16 2 0 2 0 0–0
2022 Першая 8 24 7 8 9 30–45 29 1/16
2023 Першая 11 32 11 8 13 51–56 29 1/16

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць