Ушацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Вушацкі раён»)

Уша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 13 236 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўшачы.

Ушацкі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ушачы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Уладзімер Аўдошка
Насельніцтва (2018) 13 236[1]
Шчыльнасьць 9 чал./км²
Плошча 1489,38[2] км² (16-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 239 м
 169 м[3]
 127 м
Месцазнаходжаньне Ушацкага раёну
Ушацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-58
Паштовыя індэксы 211 4хх, 211 5хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя вядомыя сьляды прысутнасьці чалавека на тэрыторыі Ўшаччыны датуюцца 9—5 тыс. да н. э. Напрацягу IV ст. да н. э. — III ст. н. э. каля вёскі Кублічы існавала гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры. Тэрыторыя раёну ўваходзіла ў склад Полацкага княства. Увайшла ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе. У 1919 годзе праз тэрыторыю раёну праходзіла лінія фронту савецка-польскай вайны. 14 траўня 1920 году Ўшачы перайшлі пад уладу Саветаў. Тэрыторыя раёну (Ушацкая воласьць) уключаная ў склад БССР у сакавіку 1923 году[4]. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта[5] зацьверджаны сьцяг раёну.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

На тэрыторыі раёну знаходзіцца 259 населеных пунктаў, у тым ліку гарадзкі пасёлак Ушачы — цэнтар раёну, 7 сельскіх саветаў: Велікадолецкі, Вяркудзкі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі.

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну складае 1,5 тыс. км²[6] (16-е месца ў вобласьці). Па колькасьці азёраў Ушацкі раён займае адно зь вядучых месцаў у краіне. Тут налічваецца больш за 200 азёраў, вялікіх і маленькіх. Яны займаюць каля 10 % плошчы раёну. Асабліва выдзяляюцца Ўшацкія азёры. Сярод іншых азёр — Доўжына, Вечальле, Ваўчо, Плесна, Астравіта, Глыбач, Бярозаўскае, Адворанскае, Акунь, Арэхаўна, Ашыцік, Гародна, Глыбачка, Дубраўскае, Лешва, Лешна, Лутава, Лінка, Пліна, Полазна, Рукшанскае, Салонец, Белае, Краснае.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 15 970 чалавек[7] (перапіс); 2016 год — 13 805 чалавек[8]; 2017 год — 13 463 чалавекі[9]; 2018 год — 13 236 чалавек[1]

Ва Ушачах выдаецца раённая газэта «Патрыёт».

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 638, [1] с. ISBN 985-6302-43-9. C. 9
  5. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  6. ^ Общие сведения(недаступная спасылка) — Ушачский районный исполнительный комитет (рас.)
  7. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Паводле кнігі Памяць. Ушацкі раён. Мн. 2003. с.635., нарадзіўся ў в. Чарапоўшчына
  11. ^ Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна(недаступная спасылка) Прыдзьвінскі край — Пісьменнікі, паэты, літаратары
  12. ^ Г. В. Кісялёў. Вярыга-Дарэўскі // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 398—399
  13. ^ У. А. Васілевіч. Пшчолка Аляксандр Раманавіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 149

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ушацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў