Доўжына
Возера
Доўжына
Доўжына | ||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
До́ўжына — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на поўдзень ад Ушачаў.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанка. Плошча Доўжына складае 0,65 км². Найбольшая глыбіня возера — 17,9 м. Даўжыня возера — 2,01 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,23 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,59 млн м³, плошча вадазбору возера — 14,3 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 20—26 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае 7—15 м. Берагі возера знаходзяцца пад хмызьняком, у пэўных месцах забалочаныя.
Дно вадаёма да глыбіні 4—7 м высланае пяшчанымі адкладаньнямі, на большых глыбінях — сапрапэлем і глеем.
Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расьліннасьці складае да 25 м, падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 5 м.
На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Баркоўшчына, на поўначы выцякае ручай у возера Вечальле.
Возера Доўжына ўваходзіць у курортную зону «Ўшачы». Непадалёк знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.