Астравіта
возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, басэйн Тураўлянкі
Возера
Астравіта
Астравіта |
Астраві́та — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 2 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскага.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча Астравіты складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 1,22 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Плошча вадазбору возера — 6,85 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, разараныя. Берагі возера пясчаныя. На поўначы і на захадзе берагі сплавінныя.
Возера мае 3 выспы, агульная плошча якіх складае 2 га (0,02 км²).
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 44