Сарочынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Саро́чынскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сарочына.

Сарочынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сарочына[d]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1612 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўшацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з чэрвеня 1935 году — Лепельскай, з 15 студзеня 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Полацкай, з 8 студзеня 1954 году — Віцебскай). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўшацкаму раёну.

8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 16 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Мосарскага сельсавету, выключаны зь яго складу 15 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Навасельле-Агра» (перададзеныя Вяркудзкаму сельсавету) і вёска Градзянец (Ушацкаму сельсавету).[1]

23 чэрвеня 2005 году са складу Вяркудзкага сельсавету была выключана частка тэрыторыі агульнай плошчай 6500 гектараў, зь сельскімі населенымі пунктамі — Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацьце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада, Чарсьцьвяды і перададзена ў склад Сарочынскага сельсавету.[2]

19 жніўня 2011 году ліквідаваная вёска Гарадок[3], якая ўвайшла ў склад Ушачаў[4].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 42

Літаратура

рэдагаваць