Вечальле

возера ў Беларусі

Ве́чальле — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў.

Возера
Вечальле
Панарама Вечальля
Панарама Вечальля
Возера Вечальле
Краіна Беларусь
Плошча 1,36 км²
Плошча вадазбору 37,2 км²
Максымальная глыбіня 35,9 м
Найбольшая даўжыня 3,68 км
Найбольшая шырыня 0,48 км
Даўжыня берагавой лініі 8,2 км
Вышыня над узроўнем мора 133 м[1]
Аб’ём вады 25,1 млн м³
Каардынаты 55°8′40″ пн. ш. 28°37′30″ у. д. / 55.14444° пн. ш. 28.625° у. д. / 55.14444; 28.625Каардынаты: 55°8′40″ пн. ш. 28°37′30″ у. д. / 55.14444° пн. ш. 28.625° у. д. / 55.14444; 28.625
Вечальле на мапе Беларусі ±
Вечальле
Вечальле
Вечальле
Вечальле
Вечальле
Вечальле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанкі. Плошча Вечальля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня возера — 3,68 км, найбольшая шырыня — 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі — 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору возера — 37,2 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі возера высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на пэўных участках нізкія.

Прыцемкі над Вечальлем

Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія разьдзеленыя між сабой невысокім падняцьцем.

Расьліннасьць займае 5% плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паламы складае 5—30 м.

У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо.

Возера Вечальле ўваходзіць у курортную зону «Ўшачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры»[2].

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 94