Белае возера (Сарочынскі сельсавет)
Бе́лае (Бе́льскае) — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Белае.
Возера
Белае
± Белае | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзьвіны, у міжрэччы рэк Выдрыцы і Ладасны. Плошча возера Белага складае 1,52 км². Найбольшая глыбіня возера — 21 м. Даўжыня возера — 2,12 км, найбольшая шырыня — 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,65 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,34 млн м³, плошча вадазбору возера — 20,5 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—9 м. На поўначы вышыня схілаў сягае да 16 м. Берагі возреа высокія. На поўначы берагі зьліваюцца з схіламі, на поўдні — сплавінныя.
Мелкаводзьдзе вадаёма спадзістае. Дно возера плоскае, уздоўж берагу пяшчанае.
Возреа зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае ад 25 да 100 м.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 60