Пліна
Возера
Пліна
Пліна |
Пліна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Ушачаў, каля вёскі Пліна.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Пліны складае 0,87 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,2 м. Даўжыня возера — 2,56 км, найбольшая шырыня — 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,58 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,01 млн м³, плошча вадазбору возера — 14,6 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 17 м. На поўдні і поўначы вышыня схілаў складае 5—8 м. На захадзе схілы разараныя, на ўсходзе знаходзяцца пад выпасам. Берагі возера нізкія, на паўночным захадзе — сплавінныя.
Возера мае 2 выспы, агульная плошча якіх складае 6 га (0,06 км²). Ложа ўскладненая ўпадзінамі і мелямі.
Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.
Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае да 25 м.
У возера ўпадаюць 7 ручаёў і канаў, таксама выцякае ручай у возера Утвіна.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1