Глыбачка (возера, Ушацкі раён)
Возера
Глыбачка
Глыбачка |
Глы́бачка — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Ушачаў, каля вёскі Глыбачка.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанка. Плошча Глыбачкі складае 0,18 км². Найбольшая глыбіня возера — 6 м. Даўжыня возера — 0,85 км, найбольшая шырыня — 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,04 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,63 млн м³, плошча вадазбору возера — 1 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 12 м і знаходзяцца пераважна пад хмызьняком. На поўдні і ўсходзе вышыня схілаў складае 3—5 м, на поўдні — разараныя. Берагі вадаёма пясчаныя, знаходзяцца пад хмызьняком.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1