Ашыцік
возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Возера
Ашыцік
Ашыцік |
Ашы́цік — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 26 км на паўночыны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Асінаўкі.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча Ашыціка складае 0,04 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 0,32 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,14 млн м³.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м, разараныя.
У возера ўпадае ручай. Таксама выцякае ручай Муравец у Дзьвіну.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 48
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.