Лутава
Возера
Лутава
Лутава |
Лутава — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Ушачаў, каля вёскі Лутава.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанка. Плошча Лутава складае 0,1 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,9 м. Даўжыня возера — 0,49 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,15 млн м³, плошча вадазбору возера — 0,23 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—10 м, разараныя. Падводная частка катлавіны возера мае форму 2 упадзін, глыбіні якіх роўныя 15,9 м і 12,8 м адпаведна.
Дно вадаёма да глыбіні 3,5 м высланае пяшчанымі адкладаньнямі, на большых глыбінях глеем.
Возера зарастае ўздоўж берагоў. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 2,5 м і зьяўляецца параважна падводнай.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.