Ушацкія азёры (Ушацкая група азёр) — група азёр Беларусі, разьмешчаных ва Ўшацкім раёне, а таксама часткова Полацкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласьці Беларусі. Група знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка.

Да Ўшацкай групы азёр належаць больш за 60 азёраў, агульная плошча якіх складае больш за 75 км², а агульны аб’ём вады — 350 млн м³. Плошча вадазбору групы складае 803 км². Тэрыторыі вадазбору пераважна разараныя і прадстаўленыя шэрагам ледавіковых і водна-ледавіковых формаў рэльефу.

Да ліку найбольш значных азёраў групы належаць:

Азёры групы маюць розныя тыпы катлавінаў, якія акружаныя озавымі градамі і камавымі ўзвышшамі, часьцяком парослымі лесам. Азёры злучаныя шматлікімі невялікімі рэчкамі, ручаямі, канавамі. Праз шэраг азёраў працякае рака Дзіва.

На возеры Гомель пабудаваная плаціна, якая дапамагае рэгуляваць узровень вады ў групе.

Ушацкія азёры зьяўляюцца месцам турызму і адпачынку. Возера Крывое зьяўляецца эталёнам чыстых мэзатрофных вадаёмаў і аб’яўленае азёрным заказьнікам.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1