Гародна (возера)
Возера
Гародна
± Гародна |
Гаро́дна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Белюкоўшчына.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Альзініцы. Плошча Гародны складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 22,9 м. Даўжыня возера — 0,98 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,79 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,46 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,8 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 30—40 м, знаходзяцца пад лесам і хмызьняком. Берагі возера зьліваюцца з схіламі.
Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пяшчаная, на большых глыбінях дно высланае глеем.
Надводная расьліннасьць возера ўтварае перарывістую паласу шырынёй да 5 м. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3,5 м.
З Гародны выцякае ручай у возера Вітава.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 123