Краснае возера (Глыбачанскі сельсавет)
Возера
Краснае возера
Краснае возера |
Краснае возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Ушачаў, за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Краснае, за 1 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча возера Краснае складае 0,04 км². Даўжыня возера — 0,38 км, найбольшая шырыня — 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,85 км.
Возера разьмешчанае на ўсходнай ускраіне лесу. Вакол вадаёма знаходзіцца забалочаная пойма, якая на захадзе парасла лесам, а на ўсходзе — хмызьняком.
Краснае злучанае канавай з возерам Бярозаўскае.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.