Бычкі (Віцебская вобласьць)
Бычкі́[1] — вёска ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Бычкі ўваходзяць у склад Кубліцкага сельсавету.
Бычкі | |
трансьліт. Byčki | |
Сядзіба-музэй Васіля Быкава | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Ушацкі |
Сельсавет: | Кубліцкі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2158 |
Паштовы індэкс: | 211487 |
СААТА: | 2249828016 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°9′56.2″ пн. ш. 28°22′50.5″ у. д. / 55.165611° пн. ш. 28.380694° у. д.Каардынаты: 55°9′56.2″ пн. ш. 28°22′50.5″ у. д. / 55.165611° пн. ш. 28.380694° у. д. |
± Бычкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 19 стагодзьдзі ў складзе маёнтку Слабодка, ва ўласнасьці Штромбэргаў. Напачатку 20 стагодзьдзя ва ўласнасьці Камароўскага сельскагаспадарчага таварыства.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1846 год — 57 чал., 5 двароў (паводле інвэнтару)
- 1905 год — 118 чал., 19 двароў
- 1926 год — 109 чал., 20 двароў
- 1941 год — 133 чал., 31 двор
- 1969 год — 104 чал., 40 двароў
- 1999 год — 38 чал.
- 1 студзеня 2000 году — 43 чал., 25 двароў[2]
- 2010 год — 21 чал.
Вядомыя выхадцы
рэдагаваць- Васіль Быкаў — Народны пісьменьнік Беларусі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 460
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 638, [1] с. ISBN 985-6302-43-9. С. 587