Плесна
Возера
Плесна
Плесна |
Плесна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Краснае.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Плесны складае 0,18 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,5 м. Даўжыня возера — 0,64 км, найбольшая шырыня — 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,07 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,78 млн м³, плошча вадазбору возера — 7 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—10 м. На поўначы схілы сягаюць вышыні 12—14 м, на захадзе схілы невыразныя. Схілы разараныя, на поўначы знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі возера зьліваюцца з схіламі. На захадзе берагі нізкія, часткова забалочаныя, знаходзяцца пад хмызьняком.
На ўсходзе возера мае невялікую выспу.
Дно вадаёма да глыбіні 3—3,5 м пяшчанае, на глыбіні 4,5—5 м высланае апяшчаненымі адкладаньнямі, на большых глыбінях — сапрапэлем.
Зарастае амаль траціна прошчы паверхні возера. Расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3 м.
У Плесну ўпадае ручай з возера Астравіта.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1