Салонец

возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Возера
Салонец
Краіна Беларусь
Плошча 0,73 км²
Плошча вадазбору 18,5 км²
Максымальная глыбіня 5,9 м
Найбольшая даўжыня 1,17 км
Найбольшая шырыня 0,8 км
Даўжыня берагавой лініі 4,42 км
Аб’ём вады 2,78 млн м³
Каардынаты 55°16′28.45″ пн. ш. 28°33′0.43″ у. д. / 55.2745694° пн. ш. 28.5501194° у. д. / 55.2745694; 28.5501194Каардынаты: 55°16′28.45″ пн. ш. 28°33′0.43″ у. д. / 55.2745694° пн. ш. 28.5501194° у. д. / 55.2745694; 28.5501194
Салонец на мапе Беларусі
Салонец
Салонец
Салонец

Салонец — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны захад ад Ушачаў, каля вёскі Салонец 1-ы.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Салонца складае 0,73 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,9 м. Даўжыня возера — 1,17 км, найбольшая шырыня — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,42 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,78 млн м³, плошча вадазбору возера — 18,5 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—7 м. На паўднёвым усходзе і поўдні вышыня схілаў складае 1,5—4 м, схілы разараныя. На поўначы і ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія — іхная вышыня на большасьці ўчасткаў не перавышае 0,3 м — тарфяністыя. На паўднёвым усходзе вышыня берагоў скдалае да 0,5 м.

На поўначы і ўсходзе знаходзяцца 4 затокі. Каля паўночнага берага разьмешчаная выспа, плошча якой складае 0,5 га (0,005 км²). Шырыня поймы складае 200м. Пойма забалочаная і знаходзіцца пад хмызьняком. На поўдні і паўднёвым усходзе пойма адсутнічае.

Дно вадаёма да глыбіні 1—1,7 м пяшчанае, на большых глыбінях дно высланае сапрапэлем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці складае да 25 м. Надводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 1,5 м, падводная — да глыбіні 2—3 м.

На ўсходзе з возера выцякае ручай у раку Ўшача. На паўночным усходзе ў Салонец упадае ручай з возера Расна.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1