Кіева-Пячэрская лаўра
Манастыр | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Каардынаты | 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д.Каардынаты: 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д. |
Канфэсія | Праваслаўе |
Эпархія | Кіеўская эпархія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Феадосій Пячэрскі |
Заснавальнік | Антон Пячорскі |
Дата заснаваньня | 1051 |
Вядомыя насельнікі | |
Статус | Сусьветная спадчына ЮНЭСКО |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Кіева-Пячорская лаўра на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Кіева-Пячорская лаўра | |
![]() |
Кі́ева-Пячорская ла́ўра (па-ўкраінску: Києво-Печерська лавра) — дзяржаўны музэйны комплекс у Кіеве, ва Ўкраіне. Адзін зь першых па часе стварэньня манастыроў у Кіеўскай Русі. Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антонам, родам зь Любеча. Сузаснавальнікамі Пячорскага манастыра сталі адзін зь першых вучняў сьв. Антона — Тэадос і бізантыец — Тэафан Грэк. Князь Сьвятаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плято над пячорамі, дзе пазьней вырасьлі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, кельлі, крапасныя вежы й іншыя будынкі. З манастыром зьвязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесьці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.
З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстантынопальскага патрыярха; з 1688 году манастыр атрымаў статут лаўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе лаўра была падпарадкаваная Кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе сьвятаархімандрытам.
У Бліжніх і Далёкіх пячорах Лаўры знаходзяцца мошчы сьвятых, таксама ў Лаўры ёсьць і пахаваньні знакамітых вернікаў (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).
У наш час ніжняя Лаўра знаходзіцца ў юрыздыкцыі Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату), а верхняя Лаўра належыць Нацыянальнаму Кіева-Пячорскаму гісторыка-культурнаму запаведніку.[2]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- ^ Інфармацыя — Кіева-Пячэрскі запаведнік Архіўная копія ад 2012-11-28 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Кіева-Пячэрская лаўра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў