Тыгр (тыгра; па-лацінску: Panthera tigris) — жывёла зь сямейства каціных.

Тыгр
Panthera tigris tigris.jpg
Каралеўскі тыгр
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Падкляса Зьвяры
Інфракляса Пляцэнтарныя
Надатрад Ляўразыятэрыі
Атрад Драпежныя
Падатрад Коткападобныя
Сямейства Каціныя
Падсямейства Pantherinae
Род Panthera
Від Тыгр
Даччыныя таксоны
  • P. t. tigris
  • P. t. corbetti
  • P. t. jacksoni
  • P. t. sumatrae
  • P. t. altaica
  • P. t. amoyensis
  • †P. t. virgata
  • †P. t. balica
  • †P. t. sondaica
  • †P. t. trinilensis
Бінамінальная намэнклятура
Panthera tigris
(Linnaeus, 1758)
Арэал
Tiger map.svg

Тыгр займае ганаровае месца сярод буйных драпежнікаў. Двума асноўнымі і самымі буйнымі падвідамі тыгра зьяўляюцца індыйскі (бэнгальскі) і амурскі (сыбірскі) — маса самцоў складае 180—275 кг, але ў асобных выпадках маса можа перавышаць 300 кг. Даўжыня цела тыгра без хваста ў залежнасьці ад падвіда вагаецца ад 1,4 да 2,8 м, хваста ад 60 да 110 см. Вышыня ў карку да 1,15 м. Звычайны дарослы самец у прыродзе важыць у сярэднім 200—240 кг (бэнгальскі каля 220 кг, амурскі каля 225 кг, бэнгальскі ў паўночнай Індыі і Нэпале каля 240 кг) пры даўжыні цела 2,9—3 м разам з хвастом і ў карку 95—102 см. Маса самак складае 100—180 кг, у асобных выпадках да 200 кг. Сярэдняя — 130—150 кг пры даўжыні цела карацей чым у самца на 30—45 см.

Тыгр — від выключна азіяцкі. Яшчэ некалькі стагодзьдзяў назад вобласьць яго расьсяленьня дасягала Казахстану і Паўночнага Ірану. Цяпер на большай частцы ранейшага арэалу тыгры знішчаныя; найбольшыя папуляцыі захаваліся ў Індыі і Індакітаі. Невялікая папуляцыя тыграў у Расейскай Фэдэрацыі ёсьць на Далёкім Усходзе, у Прыморскім краі.

Тыгры засяляюць розныя месцапражываньні, уключаючы мангравыя балоты і бамбукавыя гушчары ў тропіках, густыя лясы ў больш прахалодных абласьцях, голыя камяністыя сопкі і тайгу на поўначы.

Здабычай тыгру служаць капытныя (дзікі, алені, казулі) і шматлікія іншыя жывёлы, уключаючы малпаў, чарапах, неядавітых змей, рыбу, крабаў, жаб і казурак.

Калі не лічыць шлюбнага сезону і перыяду догляду маці за патомствам, тыгры вядуць адзіночны спосаб жыцця. За ўсё сваё жыццё самка прыносіць 10—20 тыгранятаў, зь якіх выжывае меншая частка. Пражыць тыгр можа да 26 гадоў.

ПадвідыРэдагаваць

Адрозніваюць дзевяць падвідаў тыграў, тры зь якіх ужо вымерлі:

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Тыгрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў