Багдан Статкевіч
Багдан Статкевіч (?—1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны мэцэнат. Кашталян амсьціслаўскі (1644—1646) і наваградзкі (з 1646).

Багдан Статкевіч, гравюра з партрэта, які захоўваўся ў Аршанскім Куцеінскім манастыры
БіяграфіяРэдагаваць
З роду Статкевічаў, сын Вільгельма. У 1630—1644 падкаморы амсьціслаўкі.
Актыўна выступаў у абарону праваслаўя. Разам з жонкай Аленай з Саламярэцкіх заснаваў Баркулабаўскі Ўзьнясенскі манастыр, Буйніцкі Сьвятадухаўскі манастыр, Куцеінскі Богаяўленскі манастыр, Куцеінскі Ўсьпенскі манастыр. Фінансаваў дзейнасьць Куцеінскай друкарні[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Статкевічы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 630.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.