Сэрвач (прыток Вяльлі)
Сэ́рвач — рака ў Беларусі, правы прыток Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, Мядзельскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Выдатак вады ў вусьці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Сэрвач лац. Servač | |
Рака Сэрвач | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Сэрвач |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 85 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 7,6 м³/с |
Плошча басэйну | 1105 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае на паўднёвым захадзе з возера Сэрвачы Докшыцкага раёну, упадае ў Вялейскае вадасховішча на паўднёвым усходзе ад вёскі Людвінова Вялейскага раёну.
Даліна ў верхняй і месцамі ў сярэдняй плыні невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Абалона двухбаковая, слабаперасечаная, у верхняй плыні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясковая. Рэчышча моцназьвілістае, у сярэдняй плыні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхняй — моцна зарастае; шырыня яго ў верхняй плыні — 2—5 м, у сярэдняй і ніжняй 15—25 м, месцамі да 40 м.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля вёскі Людвінова сажалка (плошча 0,1 км²). У маляўнічых мясьцінах нізоўя ракі зона адпачынку Вялейка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 358—359.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.