Дамінік Грушаўскі
Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Новэ Замкі, Нітранскі край, Славаччына — 27 ліпеня 2016, Нітра, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.
Дамінік Грушаўскі | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, архібіскуп, нунцы, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1926[1] |
Памёр | 27 ліпеня 2016 (90 гадоў) |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грушаўскі (неадназначнасьць).
Дзяцінства й адукацыя
рэдагавацьСын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932—1937 гадах навучаўся ў пачатковай школе, у 1937—1938 гадах у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 1938—1945 гадах у гімназіі ў Шуранах. У 1945 годзе паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 годзе накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946—1947 гадах вывучаў філязофію, у 1947—1951 гадах тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 году атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954—1955 гадах скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.
Ксёндз
рэдагавацьСтаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951 — сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953 — жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955—1959) і дагматыку (1959—1962).
У 1947—1962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 1962—1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 1966—1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973 — 31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975 — 31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у таварыстве папы Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.
У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993 — 27 ліпеня 1995 генэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 1995—1996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.
15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.
Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».
Узнагароды
рэдагаваць- папскі каморнік (3 сьнежня 1970);
- папскі прэлят (1 чэрвеня 1976);
- ганаровы старшыня Сусьветнага кангрэсу Славакаў;
- Doctor utriusque iuris honoris causa (30 чэрвеня 1983, Каламэт Коледж, Гэманд, Індыяна, ЗША);
- Дзяржаўная прэмія Славацкае Рэспублікі (18 сьнежня 1991 як старшыні Славацкага таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя) і г. д.
Крыніцы
рэдагавацьПапярэднік Ота Вюст |
Тытулярныя біскупы Тубіі 1982—2016 |
Наступнік ? |
Папярэднік Агастына Маркета |
Апостальскія нунцыі ў Беларусі 1996—2001 |
Наступнік Іван Юркавіч |