Аске́ркі, Аскіркі — шляхецкі род гербу «Мурдэліё» зьменены.

Аскеркі
лац. Askierki
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Прозьвішча

рэдагаваць

Прозьвішча ўтварылася ад назвы населенага пункта або імя заснавальніка роду, што даў назву сялу Аскерці на рацэ ЯжалІ (басэйн Улы).

Гісторыя

рэдагаваць

Паходзілі з полацкіх мяшчанаў. Першы вядомы З роду Аляксандар у 1458 годзе судзіўся зь Яўлашкам Козчычам за возера Саланец. Ягоны нашчадак Нічыпар Аскерчыніч у 1511 годзе выкупіў свае землі ў сяле Целічынічах.

Фёдар, Грышка, Андрэй і Цішка Аскярэнічы (Аткярэнічы, Акярэнічы) валодалі маёнткам на рацэ Ўшача. У Інфлянцкую вайну па акупацыі Полаччыны войскам маскоўскага гаспадара Івана Тырана Аскеркі атрымалі як кампэнсацыю землі ў Мазырскім павеце, дзе сталі ўплывовым родам. Пазьней яны набылі маёнткі ў іншых паветах[1].

Найбольш вядомыя з роду

рэдагаваць
  1. ^ Пазднякоў В. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 257.

Літаратура

рэдагаваць